РЭФЕРАТ 3
УВОДЗІНЫ 4
ГЛАВА 1 БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА Ў КАНТЭКСЦЕ СУЧАСНАГА ЛІТАРАТУРНАГА ПРАЦЭСУ 7
1.1 Сучасны літаратурны працэс: агульнае паняцце, тэндэнцыі развіцця, жанры 7
1.2 Сучасны літаратурны працэс на тэрыторыі Беларусі 12
1.3 Месца Змітрака Марозава ў кантэксце сучаснай беларускай літаратуры 20
ГЛАВА 2 ТЭМАТЫЧНАЯ РАЗНАСТАЙНАСЦЬ ТВОРАЎ ЗМІТРАКА МАРОЗАВА 24
2.1 Лёс сучаснай вёскі ў паэзіі Змітрака Марозава 24
2.2 Экалагічны крызіс як тэматычны аспект творчасці Змітрака Марозава 33
2.3 Змітрок Марозаў як дзіцячы пісьменнік 36
2.4 Мастацкія асаблівасці інтымнай лірыкі Змітрака Марозава 39
2.5 Філасафічнсць вянка вянкоў санетаў «Апакаліпсіс душы» Змітрака Марозава 44
ЗАКЛЮЧЭННЕ 50
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ 52
Сучасны літаратурны працэс не адбываецца ў адрыве ад агульнакультуранага кантэксту, які трымае арыенцір на масавую культуру. Сучасны тэмп жыцця падразумявае тое, што сёння літаратура зарыентавана на творы забаўляльныя і практычна не разлічаныя на паўторнае прачытанне. Шмат у чым яна стала ў падпарадкаванае становішча ў адносінах да цывілізацыі, якая сёння прапануе чалавеку масу прадметаў аднаразовага карыстання. Але сучасны літаратурны працэс як адналінейны, аднаўзроўневы разглядаць нельга. Літаратурныя стылі і жанры відавочна не ідуць адзін за адным, а існуюць адначасова. Такія даследчыкі, як П. Васючэнка, А. Бельскі, Т. Грамадчанка, І. Штэйнер, Г. Тычко, Г. Кісліцына, Л. Ламека, В. Стральцова, канстатуюць з’яўленне новых жанраў і напрамкаў: фэнтэзі, кіберпанк, ананімная літаратура, аўтабіяграфічная літаратура, Інтэрнэт літаратура. Няма былой іерархічнасці літаратурнай сістэмы: усё існуе адразу і развіваецца ў розных напрамках.
Змітрок Марозаў з’яўляецца прадстаўніком сучаснай літаратуры Беларусі. Яго творчасць працягвае класічныя традыцыі беларускай літаратуры пачатку ХХ стагоддзя. Тэмы вёскі, прыроды, кахання, філасофскіх разважанняў над сутнасцю жыцця прадстаўлены ў зборніках паэзіі «Хлебны верасень», «Ачышчэнне сяўбой», «Сын чалавечы». Лірычны герой вершаў Марозава — гараджанін у першым пакаленні, які супастаўляе маральныя прыярэтыты вяскоўцаў і эгаістычных, душэўна чэрствых жыхароў горада. Вёска выступае як крыніца духоўнасці і спрадвечнай маралі. Марозаў таксама паказвае гармонію чалавека і прыроды, але адначасова ён уздымае як найвастрэйшае сацыяльнае пытанне праблему захавання роднай флоры і фаўны. Аўтар прытрымліваецца традыцыйнай формы верша — актавы, санета, у адрозненне ад маладога пакалення творцаў аб’яднанняў «Тутэйшых» і «Бум-бам-літ».
У інтымнай лірыцы Змітрака Марозова мы не знойдзем цынічных адносін да жанчыны, усхваленне мімалётных сувязяў. Для любоўнай лірыкі паэта характэрны пяшчота, цеплыня, загадкавасць, адсутнасць панавання жарсцяў. Так у вершах Суб’ектыўна-інтымны свет пачуццяў лірычнага героя гарманізуецца імпрэсіяністычнасцю прыродных замалёвак, дзе разгортваецца сюжэт душэўных перажыванняў у вершах «Ты вярнулася дадому апоўначы», «Жанчына спiць», «Люблю рамонкі палявыя», «Твой голас маё сэрца чараваў», «І надыходзіць у душу світанне», «Сыпле першы сняжок».
Апавяданні для дзяцей Змітрака Марозава, якія склалі зборнікі «Азбука агранома Валошкі» і «Пра гарох і буракі, бульбу, жыта, агуркі…», носяць пазнавальны і выхаваўчы характар. Аўтар прызывае шанаваць нашых «зялёных сяброў», пры гэтым выкарыстоўвае анімізм, метафарычнасць. Таксама прысутнічае зварот да народнай міфалогіі, павер’яў і паданняў, указвае на сувязь з педагогікай, сучаснай валеалогіяй.
Змітрок Марозаў з’яўляецца стваральнікам складанага архітэктанічнага цэлага — вянка вянкоў санетаў «Апакаліпсіс душы». Філасафічнасць выяўляецца ў звароце да біблейскай сімволікі, да народнай міфалогіі, што прымушае разважаць над праблемамі сучаснага жыцця — СНIД, вайна, наступствы Чарнобыльскай аварыi, экалагiчны крызic, голад, смерць — даваць ім ацэнку і пазбягаць памылак у пабудове ўласнага лёсу, гісторыі краіны.
1. Хализев, В. Е. Теория литературы / В. Е. Хализев — 6-е изд., испр. — Москва: Академия, 2013. — 432 с.
2. Тернова, Т. А. Современный литературный процесс / Т. А. Тернова // Учебное пособие для вузов — Воронеж: Федеральное агенство по образованию, 2007. — 18 с.
3. Баршчэўскі, Л. Беларуская літаратура і свет: ад эпохі рамантызму да нашых дзён / Л. П. Баршчэўскі — Мiнск: Радыё-плюс, 2006. — 596 c.
4. Лукашанец, А. Беларускае сучаснае літаратуразнаўства / А. Лукашанец. — Мінск: РУП «Издательский дом «Белорусская наука», Наука и инновации №7 (89), 2010. — 72 с.
5. Андреев, А. В. Зарубежная литература XX века. Учебное пособие / А. В. Андреев // Под ред. Л. Г. Андреева. 2-е изд. испр. и доп. — Минск: Высшая школа, 2004. — 559 с.
6. Бельскі, А. Сучасная літаратура Беларусі / А. Бельскі // Дапаможнiк для настаўнiкаў — Mінск: ТАА «Аверсэв», 2000. — 127 с.
7. Беларускія пісьменнікі: Бібліягр. Слоўн. У 6 т. Т. 4. Лазарук — Перкін / Беларуская Энцыклапедыя; Нацыянальны навукова-асветніцкі цэнтр імя Ф. Скарыны. Пад рэд. А. В. Мальдзіса; рэдкал.: І. Э. Багдановіч і інш. — Мінск: БелЭн, 1995 — 524 с.
8. Марозаў, З. Вачыма сэрца: вершы, санеты, вянкі санетаў, вянок вянкоў санетаў / Змітрок Марозаў// прадм. В. Рагойшы. — Мінск: выдавецтва «Чатыры чвэрці», 2014. — 290 с.
9. Марозаў, 3. Я з вёскі, я — свойскі, язбоўскі: вершы, санеты, вянкі санетаў / З. Марозаў. — Мінск: Конфидо, 2010. – 176 с.
10. Белая, А. І. Абрысы роднага: Нацыянальныя локусы культуры ў беларускай прозе «эпохі рубяжа»: манаграфія / А. І. Белая // Мiнiстэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт. — Баранавічы: БарДУ, 2015. — 206 с.
11. Марозаў, З. Ачышчэнне сяўбой: Вершы / Змітрок Марозаў — Мінск: Мастацкая літаратура, 1992. — 335 с.
12. Марозаў, З. Хлебны верасень: Вершы, паэмы: Для ст. шк. узросту / З. Марозаў. — Мінск: Юнацтва, 1988. — 143 с.
13. Доўгаль, Д. А. Тэма горада і вёскі ў беларускай прозе / Д. А. Доўгаль. — Магілёў: МДУ імя А. А. Куляшова, 2016. — 17 с.
14. Ведяев, Ю. А. К философии жизни сельского человека / Ю. А. Ведяев // В 2-х кн. Кн. 2 — Москва: Издательский дом Шумиловой И.И., 2015. — 208 с.
15. Старычонак, В. Дз. Ах, сачыненні, сачыненні / В. Дз. Старычонак // У дапамогу абітурыентам. — 3-е выд., стэрэатып. — Мінск: Вышэйшая школа, 1996. — 220 с.
16. Лазарук, М. А. Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў: Дапаможнік для настаўнікаў / М. А. Лазарук., А. Я. Ленсу. — Мiнск: Народная асвета, 1983. — 191 с.
17. Марозаў, З. Пра гарох і буракі, жыта, бульбу, агуркі: Для дашк. і малод. Узросту / Змітрок Марозаў // 2-е выд. — Мiнск: Ураджай, 1998. — 95 с.
18. Мифы народов мира. Энциклопедия. (В 2 томах). Гл. ред. С. А. Токарев. — Москва : «Советская энциклопедия», 1988. — т. 2. К — Я. — 719 с.
19. Міфалогія беларусаў: вучэб. дапам. / А. А. Шамак. — Мiнск.: БДПУ, 2005. — 187с.
20. Багдановіч, М. А. Збор твораў/ Максім Багдановіч // У 2 т. Т. 2: Проза, літаратурна-крытычныя і публіцыстычныя артыкулы, пісьма, 1968. — 721 с.
21. Марозаў, З. Азбука агранома Валошкі: [апавяданні для дашкольнага ўзросту] / Змітрок Марозаў. — Мінск: Юнацтва, 1989. — 63 с.
22. Борохов, Э. А. Энциклопедия афоризмов / Э. А. Борохов // В мире мудрых мыслей — Москва: АСТ, 2002. —720 с.
23. Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік / В. Рагойша. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн. — Мінск: Беларуская навука, 2004. — 576 с.
24. Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: в 86 т. (82 т. и 4 доп.), 1890 — 1907. Т. 84 — 527 с.
25. Lewis Clive Staples, The Four Loves / Clive Staples Lewis — N.Y.: Harcourt, Brace, 1960. — 192 p.
26. Валодзіна, Т. Беларуская міфалогія: энцыклапедычны слоўнік / Т. Валодзіна. — Мiнcк, 2006. — 582 c.
27. Философский энциклопедический словарь / Ред.-сост. Е. Ф. Губский и др,. — Москва, 2003 г. — 840 с.
28. Новейший философский словарь / Грицанов, А. А. — Мiнск, 1998. —896 с.
29. Patrick J. Kearney, A History of Erotic Literature / J. Kearney Patrick —Parragon, 1982. — 192 p.
30. Материалы XXVII съезда Коммунистической партии Советского Союза [Москва, 25 февр. — 6 марта 1986 г.]. — Минск: Беларусь, 1986. — 431 с.