Материалы на сайте призваны помочь студенту самостоятельно написать собственную курсовую, диплом и т.д.
Главная Каталог Дипломы Пейзаж у творах пісьменнікаў Беларусі ХІХ стагоддзя

Пейзаж у творах пісьменнікаў Беларусі ХІХ стагоддзя

Дипломы, Социально-гуманитарные, Филология, БарГУ
46 страниц
29 источников
2021 год
44.99BYN
390.00BYN
Купить
Поделиться в социальных сетях
Содержание
Материал частично
Список литературы

РЭФЕРАТ 4
УВОДЗІНЫ 5
ГЛАВА 1 ПЕЙЗАЖ ЯК СРОДАК РАСКРЫЦЦЯ МАСТАЦКАГА СВЕТУ ТВОРА 7
1.1 Паняцце «пейзаж» у літаратуразнаўчых крыніцах. Функцыі пейзажу 7
1.2 Генезіс відаў пейзажу ў гісторыі развіцця літаратуры 13
ГЛАВА 2 РОЛЯ ПЕЙЗАЖУ У ЛІТАРАТУРЫ ХІХ СТ 20
2.1 Сентыменталісцкі пейзаж у творчасці Яна Чачота 20
2.2 Пейзажная паэзія Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча 22
2.3 Рамантычны пейзаж у творах Адама Міцкевіча, Яна Баршчэўскага 25
2. Рэалістычны пейзаж у творах Янкі Лучыны, Францішка Багушэвіча 32
ЗАКЛЮЧЭННЕ 42
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ 44

Пейзаж адзін з асноўных сродкаў раскрыцця мастацкага свету твора. Да раскрыцця дадзенага паняцця звярталіся даследчыкі літаратуры Новага часу, у прыватнасці Лесінг у працы «Лаакон, або аб межах жывапісу і паэзіі», які вызначаў спецыфіку пейзажнага жывапісу і пейзажнай паэзіі. З гэтага часу пейзажу ў мастацкай творчасці сталі надаваць значную ўвагу.
Існуюць розныя погляды на аб’ём і вызначэнне феномена «пейзаж»: шырокая інтэрпрэтацыя ўключае апісанне любой прасторавай адзінкі — любыя прадметы прасторы, замкнутай і разамкнутай. Абагульняючы разнастайныя імкненні вызначэння дадзенага паняцця, прыходзім да высновы, што пейзаж — гэта вобраз прыроды ў мастацкім творы, які адлюстроўвае літаратурны род, мастацкі метад, стыль аўтара і эпохі, і ў творы выконвае разнастайныя функцыі.
Сучаснае айчыннае літаратуразнаўства таксама даследуюць пейзаж у мастацкіх тэкстах, сцвярджаючы яго вялікую ролю ў раскрыцці ўнутранага свету персанажаў і лірычнага героя. А. І. Бельскі палічыў неабходным вызначыць пэўную класіфікацыю пейзажу. Сістэма вобразаў прыроды ў беларускай паэзіі разгалінаватая, надзвычай багатая. Тут мы сустрэнем абсалютна ўсе элементы-складнікі пейзажу: ад мікравобразаў (травінка, кветка, колас і інш.) да вялікіх прыродных аб’ектаў (лес, поле, луг, рака і інш) і касмічных вобразаў (сонца, месяц, поўня, зоркі і інш.). Сістэма пейзажных вобразаў адлюстроўвае не толькі матэрыяльна-прадметную існасць свету, а перадусім яна складае аснову нацыянальна-эстэтычнага светаўспрымання, уяўляе сабой складаную ідэйна-вобазную філасофію мыслення.
Адлюстраванне краявідаў у паэзіі XIX стагоддзя паступова набывала мастацка-выяўленчую шматпланаванасць, прырода рабілася духоўна значнай у творчай свядомасці беларускіх мастакоў слова. Культывацыя сентыменталізмам ідэі «натуральнага, прыроднага чалавека» дыктавала і сваю форму адлюстравання пейзажу. Па-першае, гэта мясцовая прырода, са сваімі адметнымі, прыроднымі асаблівасцямі, нават з канкрэтызацыяй назвы прыроднага ландшафту: Мышанка, Свіцязь, Узногі — у Яна Чачота, Свіцязь, Нёман, Вілія — у Адама Міцкевіча; Люцінка, Свіслачь, Іслач, сяло Шчароўскае — у Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, возера Нешчарда — у Яна Баршчэўскага. Для твораў сентыменталісцкага гучання характэрны элігічны, спакойны пейзаж, дзе лірычны герой з вільготнымі ад слёз вачыма любуецца вядомымі з дзяцінства карцінамі прыроды. Пачуццё замілавання раскрываецца праз рытарычныя выгукі, звароты, праз выкарыстанне вялікай колькасці эпітэтаў са станоўчай кантамінацыяй.
Для рамантычнага пейзажу характэрна кантраснасць малюнку, а таксама так званы «экзатычныга пейзаж». Выкарыстоўваючы прыём супастаўлення, Адам Мацкевіч апісвае прыроду роднай Літвы і стэпаў, мора, кідкасці флоры Крыму ў «Крымскіх санетах». Прыёмы фальклорнага апісання пейзажу па-мастацку запазычвае і прымянае Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч.
Асноўнай мастацкай задачы, якую ставіў рэалізм, — адлюстраванне жыцця, якое яно ёсць у вобразах, што адпавядаюць з’явам самога жыцця, — было падпарадкавана апісанне прыроды ў прыхільнікаў рэалістычнага метаду. Для творчасці Янкі Лучыны апісанне балота, імшараў, неўрадлівай зямліцы, палескай пушчы дапамагае стварыць адпаведны псіхалагічны партрэт тыповага жыхара беларускіх зямель. Францішак Багушэвіч мала звяртаўся да пейзажных замалёвак, але скупыя карціны беларускага ландшафту ў яго творах трапна ўдакладняюць настрой лірычнага героя, даюцьхарактарыстыку персанажам.

1. Бельскі, А. І. Жывая мова краявідаў : пейзаж у беларускай паэзіі / А. І. Бельскі. — Мінск : Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр, 1997. – 106 с.
2. Бизе, А. Историческое развитие чувства природы / Пер. Д. Коробчевского. — СПб: Издание журнала «Русское богатство», 1890. — 394 с.
3. Багушэвіч, Ф. Творы / Ф. Багушэвіч. Мінск : — Мастацкая літаратура, 1991. — 150 с.
4. Баршчэўскі, Я. Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях / Я. Баршчэўскі. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2014. — 360 с.
5. Брандт, Р. Ф. Адам Міцкевіч і асноўныя матывы яго паэзіі / Р. Ф. Брандт. — Мінск : Асвета, 1987. — 340 с.
6. Бурдзялёва, І. А. Традыцыя сентыменталізму ў беларускай літаратуры XIX стагоддзя / І. А. Бурдзялёва. — Мінск : МДЛУ, 2005. — 26 с.
7. Бурдзялёва, І. А. Нарысы па гісторыі беларускай літаратуры ХІХ — пачатку ХХ стагоддзяў: майстры, плыні, традыцыі / І. А. Бурдзялёва. — Мінск : МДЛУ, 2009. — 168 с.
8. Гісторыя беларускай літаратуры. ХІХ—пачатак ХХ стагоддзя. — Мінск : Асвета, 1981. – 340 с.
9. Гніламёдаў, У. Ад даўніны да сучаснасці / У. Гніламёдаў. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2001. — 244 с.
10. Дунін-Марцінкевіч, В. Творы / В. Дунін-Марцінкевіч. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1984. — 527 с.
11. Краткая литературная энциклопедия — Москва : Советская энциклопедия, 1972. — 1039 с.
12. Лазарук, М А., Ленсу А. Я. Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў: Дапаможнік для настаўнікаў. — Мінск.:Народная асвета, 1983. — 191 с.
13. Лучына Янка // Беларускі пісьменнік: Біябібліяграфічны слоўнік. У. 6 т. Лазарук — Перкін / Інстытут літаратуры імя Я. Купалы Акадэмія навук Рэспублікі Беларусь, Беларуская Энцыклапедыя; Пад рэд. А. В. Мальдзіса; Рэдкалегія: І. Э. Багдановіч і інш. — Мінск: БелЭн, 1994. — С. 113. — 524 с.
14. Мархель, У. І. Праца духу – дзеля любові: Ян Баршчэўскі. Вяртанне спадчыны / У. І. Мархель // Роднае слова. — 1994. – № 9. — С. 20–24.
15. Мархель, У. І. Творчасць Уладзіслава Сыракомлі / У. І. Мархель. — Мінск : Беларуская навука, 2005. – 236 с.
16. Міцкевіч, А. Гражына : Вершы і паэмы / А. Міцкевіч. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2003. — 254 с.
17. Міцкевіч, А. Крымскія санеты Адама Міцкевіча ў рускіх перакладах Пушкінскага часу / А. Міцкевіч. — Мінск : Культура і мастацтва, 2014. — 180 с.
18. Пагодзін, А. Л. Адам Міцкевіч: яго жыццезабеспячэнне і творчасць. / A. Л. Пагодзін. — Мінск : Культура і мастацтва, 2012. — 104 с.
19. Рагойша, В. П. Паэтычны слоўнік / В. П. Рагойша — 3-е выд., дапрац. і дапоўн. — Мінск :Беларуская Навука, 2004. — 576 с.
20. Себина, Е. Н. Пейзаж // Введение в литературоведение. Литературное произведение: Основные понятия и термины / Под ред. Л. В. Чернец. — Москва, 2000
21. Косціна, Ж. В. Сентыменталізм, рамантызм і рэалізм у беларускай літаратуры XIX стагоддзя / Ж. В. Косціна. — Баранавічы : РВА БарДУ, 2011. — 98 с.
22. Сыракомля, У. Добрыя весці: Паэзія, проза, крытыка / У. Сыракомля. — Мінск : Мастацкая лiтаратура, 1993. — 526 с.
23. Сыракомля, У. Выбраныя творы : вершы, гутаркі, проза / У. Сыракомля. — Мінск : Кнігазбор, 2006. — 526 с.
24. Каратынскі, В. Творы [Электронный ресурс] / В. Каратынскі. — Режим доступа: https://knihi.com/Vinces_Karatynski/Tvory.html#1/. — Дата доступа: 17.10.2021.
25. Тычына, М. А. Беларуская літаратура : вучэбны дапаможнік для 10 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання / М. А. Тычына. — 2-е выд., перапрацаванае і дапоўненае. — Мінск : Нацыянальны інстытут адукацыі. — 304 c.
26. Хализев, В.Е. Теория литературы. — 2-е изд. — Москва : Высшая школа, 2000. — 438 с.
27. Хаўстовіч, М. В. Мастацкі метад Яна Баршчэўскага / М. В. Хаўстовіч. — Мінск : БДУ, 2003. — 204 с.
28. Чачот, Я. Выбраныя творы / Я. Чачот / Уклад, пераклад з польскай мовы, прадмовы і каментар К. Цвіркі. — Мінск : Беларускі кнігазбор, 1996. — 374 с.
29. Яцухна, В. І. Тэорыя літаратуры / В. І. Яцухна. — Гомель : Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны, 2003. — 151 с.

Похожие материалы
Пейзаж как жанр изобразительного искусства
Презентации, Социально-гуманитарные, Теория и методика руководства ИЗО детей дошкольного возраста, ГрГУ им. Янки Купалы
10.0 byn
30.0 byn
Задать вопрос
Задать вопрос