УВОДЗІНЫ 4
ГЛАВА 1 МАСТАЦКАЕ ЎВАСАБЛЕННЕ СІРОЦТВА ЯК ДУХОЎНАЙ І САЦЫЯЛЬНАЙ ПРАБЛЕМЫ 8
1.1 Матыў сіроцтва: тэарэтычны аспект 8
1.2 Выяўленне матыву сіроцтва ў нацыянальнай фальклорнай і літаратурнай традыцыі 15
ГЛАВА 2 МАТЫЎ СІРОЦТВА Ў ТВОРАХ У. ЛІПСКАГА, Г. МАРЧУКА, У. ЯГОЎДЗІКА 21
2.1 Рысы аўтабіяграфізму ў выяўленні матыву сіроцтва Г. Марчуком і У. Ягоўдзікам 21
2.2 Герой-сірата і соцыум: мастацкае асэнсаванне праблемы ў творах Г. Марчука і У. Ягоўдзіка 29
2.3 Дакументалізм як спосаб выяўлення матыву сіроцтва ў кнізе У. Ліпскага «Падкідыш» 34
ЗАКЛЮЧЭННЕ 42
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ 45
Беларуская літаратура ніколі не заставалася ў баку ад тэмы сіроцтва, старалася прыцягнуць увагу чытачоў да лёсу абяздоленых дзяцей. Літаратура выхоўвае ў людзях беражлівыя і чулыя адносіны да дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, заклікае да спачування.
Паняцце «матыў» мае шматлікія азначэнні і даволі шырока выкарыстоўваецца ў творах беларускай літаратуры.
Матыў сіроцтва ў мастацкай літаратуры і ў рэальным жыцці застаецца адной з самых актуальных праблем сучаснасці. Распрацоўка тэмы страчанага дзяцінства ў літаратуры звязана, у першую чаргу, з адлюстраваннем найважнейшых філасофскіх, маральных, псіхалагічных, сацыяльных і светапоглядных пытанняў, якія аўтар не можа абысці. Зварот да тэмы сіроцтва ў літаратуры дазваляе выявіць значныя асаблівасці мастацкага свету і літаратуры ў цэлым. У нашай працы намі быў выкарыстаны тэрмін «матыў сіроцтва», які суадносіцца з паняццем «страчанага дзяцінства». Паняцце «матыў сіроцтва» з’яўляецца больш аб’ёмным і насычаным, чым проста «сіроцтва». Яно ўключае сістэму персанажаў, у тым ліку вобраз героя-сіраты, грамадства, прадметны свет, што акаляе персанажа, спецыфічныя мастацкія прыёмы, жыццёвы вопыт пісьменнікаў.
У сучаснай літаратуры з яе ўвагаю да глабальных працэсаў і схільнасцю да экзістэнцыйнага высвятлення чалавечага свету сіроцтва як сацыяльная з’ява знаходзіцца ў цэнтры ўвагі. Менавіта у прозе, напрыклад, у разгледжаным намі рамане Г. Марчука «Кветкі правінцыі», аповесці У. Ягоўдзіка «Вочы начніцы», матыў сіроцтва мае глыбокі маральны сэнс і змест. У публіцыстычна-мастацкай кнізе У. Ліпскага «Падкідыш» не менш выразна праз рэальныя факты адлюстравана абяздоленасць дзяцей-сірот. Праблема сіроцтва аналізавалася пісьменнікамі яшчэ ў XIX стагоддзі (Цётка, Я. Брыль і інш). У сувязі з хуткім павелічэннем колькасці сірот дадзеная праблема набывае асаблівую актуальнасць. Спачуванне адзінокім дзецям і вера ў іх сілы паказана ў творах Г. Марчука, У. Ягоўдзіка і У. Ліпскага.
Зварот Г. Марчука і У. Ягоўдзіка да матыву сіроцтва абумоўлены сацыяльнымі падзеямі і сітуацыямі асабістага жыцця пісьменнікаў, абставінамі іх біяграфіі.
У рамане Г. Марчука «Кветкі правінцыі» рэалізаваны хранатоп, які ахоплівае жыццё героя ад маленства да трыццацігадовага ўзросту і пашыраецца да гісторыі сям’і, роду Адася Долі. Ствараючы аўтабіяграфічны вобраз, пісьменнік адлюстроўвае працэс станаўлення сваёй асобы. Інтарэс Г. Марчука выклікае не факт дзяцінства, пакладзены ў аснову твора, а працэс духоўнага прасвятлення, нараджэння «чалавека ў чалавеку».
Асэнсаванне свайго сіроцтва штурхае героя Г. Марчука Адася Долю да пошукаў асабістага шчасця, стварэння ўласнай сям’і. У бесперапыннай барацьбе з жыццём і выпрабаваннямі Адась — хлопчык-падлетак, амаль дзіця, становіцца нязломным, мужным, загартаваным чалавекам.
У аповесці У. Ягоўдзіка «Вочы начніцы» герой становіцца цэнтрам усёй кампазіцыі, якая дэманструе сабой ланцуг непасрэдных перажыванняў героя. У пачатку аповесці мы бачым, як маленькі герой шукае дапамогі і падтрымкі ў гэтым вялікім свеце. Паступова пераадольваючы абставіны жыцця, хлопчык сталее, вучыцца самастойна жыць і працаваць.
У аповесці У. Ягоўдзіка «Вочы начніцы» герой паказаны ў той момант, калі ён яшчэ не поўны сірата, але ўжо разумее непазбежнасць сіроцтва. Герой У. Ягоўдзіка — хлопчык-сірата, якому патрэбна дапамога старэйшых, і адначасова гэта «дарослы» чалавек, які спрабуе сам кіраваць жыццём.
Матыў сіроцтва ў творах Г. Марчука і У. Ягоўдзіка рэалізуецца наступным чынам:
1) выкарыстанне матыву сіроцтва ў творах абумоўлена аўтабіяграфізмам;
2) як і герой У. Ягоўдзіка Валерык Літвінчук, так і Адась Доля ў рамане Г. Марчука стараецца зрабіць сваё жыццё больш шчаслівым і паспяховым;
3) матыў сіроцтва і адзіноты звязваецца ў Г. Марчука У. Ягоўдзіка з выбарам героя, яго поглядамі на жыццё, жаданнем жыць і тварыць;
4) з вобразам сіраты, Валерыкам (У. Ягоўдзік) і Адасем ( Г. Марчук), звязана пераадоленне адзіноты, набыццё даверу да лёсу, людей, спроба ажыццявіць мары свайго жыцця;
5) інтэграванне дзіцяці-сіраты ў грамадства адбываецца праз узаемадзеянне са сваякамі, сябрамі і школьным калектывам.
Матыў сіроцтва прысутнічае ў дакументальна-мастацкай кнізе У. Ліпскага «Падкідыш». Гэта абумоўлена спецыфікай таленту пісьменніка. У сваёй кнізе аўтар выклікае бацькоў на споведзь, прыводзіць рэальныя прыклады абыякавых адносін да дзяцей. У. Ліпскі расказаў пра тое, што ён бачыў і чуў асабіста. Пісьменнік па-новаму звяртаецца да тэмы дзяцінства. Глыбока ведаючы псіхалогію дзяцей, абставіны іх жыцця, паводзіны, аўтар не стамляецца заклікаць грамадскасць, каб яна клапацілася пра дзяцей і моладзь, абараняла іх інтарэсы.
У кнізе У. Ліпскага «Падкідыш» намі вызначаны наступныя тыпы герояў: 1) «бязбацькавічы» (дзеці, якіх пакінулі бацькі); 2) чарнобыльцы (дзеці, якія акрамя страшнай хваробы, яшчэ і па волі лёсу пакінуты бацькамі); 3) дзеці вайны (дзеці, якія прайшлі ўсе жахі вайны і ў выніку страцілі бацькоў, засталіся самотнымі).
Такім чынам, матыў сіроцтва ў творах сучасных беларускіх пісьменнікаў пераадольваецца, і з’яўляецца новы — матыў даверу да жыцця. Раман Г. Марчука «Кветкі правінцыі» і аповесць У. Ягоўдзіка «Вочы начніцы» — гэта актыўны заклік да лепшага жыцця, які павінен пачуць кожны чалавек. Публіцыстычна-мастацкая кніга У. Ліпскага «Падкідыш» напоўнена жудаснымі сваёй непрыдуманасцю гісторыямі, якія пацвярджаюцца дакументальнымі лічбамі і фактамі з’явы сіроцтва.
Творы Г. Марчука, У. Ягоўдзіка і У. Ліпскага напісаны ў абарону дзяцінства.
1. Закон Республики Беларусь 21 декабря 2005 г. № 73-З О гарантиях по социальной защите детей-сирот, детей, оставшихся без попечения родителей, а также лиц из числа детей-сирот и детей, оставшихся без попечения родителей. — Галоўная [Электронны рэсурс]. — Рэжым доступу : https://vgtk.by. — Дата доступу : 17.03.2021.
2. Кавальчук, Я. У. Тэма дзяцінства ў аповесці Уладзіміра Ягоўдзіка «Вочы начніцы» / Я. У. Кавальчук // Содружество наук. Барановичи- 2018 : материалы XIV Междунар. науч.-практич. конф. молодых исследователей (Барановичи, 17 мая 2018 г.) : в 3 ч. / В. В. Климук (гл. ред.) [и др.]. — Барановичи: БарГУ, 2018 — С. 80–82.
3. Кавальчук, Я. У. Матыў сіроцтва ў аповесці Уладзіміра Ягоўдзіка «Вочы начніцы» / Я. У. Кавальчук // Актуальные проблемы филалогических и педагогических наук : материалы IV Респ. студенческой научно-прак. конференции с междунар. участием (Барановичи, 21 ноября 2018 г.): В. В. Климук (гл. ред.) [и др.]. — Барановичи : БарГУ, 2018. — С. 58–59.
4. Кавальчук, Я. У. Матыў сіроцтва ў творах сучасных беларускіх пісьменнікаў / Я. У. Кавальчук // Студенческое сообщество и развитие гуманитарных наук в XXI веке [Электронный ресурс] : материалы III Междунар. студенческого форума (г. Воронеж, 18-20 апреля 2019 г.). Вып. 3. — Электрон. текстовые дан. — Воронеж : Издательский дом ВГУ, 2020. — Загл. с титула экрана. — Свободный доступ из интрасети ВГУ. — Текстовый файл. — <URL:http://www.lib.vsu.ru/elib/texts/method/vsu/m20-87.pdf>.
5. Кавальчук, Я. У. «Падвойнае бачанне» ў рамане Георгія Марчука «Кветкі правінцыі / Я. У. Кавальчук // Содружество наук. Барановичи-2019 : материалы XIV Междунар. науч.-практич. конф. молодых исследователей (Барановичи, 16 мая 2019 г.) : в 2 ч. / В. В. Климук (гл. ред.) [и др.]. — Барановичи: БарГУ, 2019. — С. 212–213.
6. Кавальчук, Я. У. Матыў сіроцтва ў рамане Георгія Марчука «Кветкі правінцыі» / Я. У. Кавальчук // Актуальные проблемы филалогических и педагогических наук : материалы V Респ. студенческой научно-прак. конференции с междунар. участием (20 ноября 2019 г.) ; редколл.: В. В. Климук (гл. ред.) [и др.]. — Барановичи : БарГУ, 2020. — С. 60–61.
7. Кавальчук, Я. У. Вобразы дзяцей-сірот у кнізе Уладзіміра Ліпскага «Падкідыш». — Галоўная [Электронный ресурс] : электрон. сб. материалов Респ. науч.-прак. интернет-конф. молодых исследователей, Брест, 31 марта 2020 г. / Брест. гос. ун-т им. А. С. Пушкина ; под общ. ред. Г. М. Концевой. — Брест : БрГУ, 2020. — Режим доступа: http://medialex.brsu.by/MediaLex-2020.pdf ISBN 978-985-22-0127-8.
8. Кавальчук, Я. У. Аўтабіяграфізм у аповесці Уладзіміра Ягоўдзіка «Вочы начніцы» / Я. У. Кавальчук // Актуальные проблемы филологии : сб. науч. статей ; редколл. : Е. Л. Хазанова (гл. ред.). — Вып. 13. — С. 62–66.
9. Большая советская энциклопедия : в 30 т. / гл. ред. А. М. Прохоров. — М. : «Сов. энциклопедия», 1974. Т. 17. Моршин — Никиш. 1974. — 616 с.
10. Литературный энциклопедический словарь / под общ. ред. В. М. Кожевникова, П. А. Николаева; редколл. : Л. Г. Андреев, Н. И. Балашков, А. Г. Бочаров и др. — М. : Сов. энциклопедия, 1987. — С. 61.
11. Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва : у 5 т. / рэдкал. : І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : БелСЭ, 1984 —1987. — Т. 3 : Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва, Карчма — Найгрыш / І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. — 1986. — 485 c.
12. Рагойша, В. П. Паэтычны слоўнік / В. Рагойша. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн. — Мінск : Беларус. навука, 2004. — 576 с.
13. Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва : у 5 т. / рэдкал. : І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : БелСЭ, 1984–1987. — Т. 5 : Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва, Скамарохі — Яшчур / І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. — 1987. — 703 c.
14. Макарэвіч, А. М. Беларуская дзіцячая літаратура ў тэрмінах і паняццях : дапаможнік / А. М. Макарэвіч, В. І. Караткевіч ; пад агул. рэд. А. М. Макарэвіча. — Магілёў : МДУ імя А. А. Куляшова, 2014. — 140 с.
15. Брунчукова, Н. М., Чепурышкин И. П. Проблема духовно-нравственного воспитания детей-сирот и детей, оставшихся без попечения родителей / Брунчукова, Н. М., Чепурышкин И. П. // Соц. педагогика. — 2014. — № 5. — С. 42–46.
16. Шаладонава, Ж. Адарвалі сіраціну ад сваёй зямлі / Ж. Шаладонава // Родн. слова. — 2007. — № 10. — С. 30–31.
17. Сиротство. — Галоўная [Электронны рэсурс]. — Рэжым доступу : https://pedagogical_dictionary.academic.ru. — Дата доступу : 25.12.2020.
18. Стало известно, сколько детей-сирот живет в Беларуси. — Галоўная [Электронны рэсурс]. — Рэжым доступу : https://m.sputnik.by. — Дата доступу : 17.03.2021.
19. Празаічныя і вершаваныя творы Якуба Коласа для дзяцей і пра дзяцей. — Галоўная [Электронны рэсурс]. — Рэжым доступу : https://karotkizmest.by. — Дата доступу : 06.04.2021.
20. Медкова, М. Образ ребёнка и детства в детской литературе XX века (феноменологический анализ детской литературной сказки). — Галоўная [Электронны рэсурс]. — Рэжым доступу : / https://polit.ru. — Дата доступу : 24.12.2020.
21. Сироты в детской литературе: от Диккенса до наших дней. — Галоўная [Электронны рэсурс]. — Рэжым доступу : http://www.blog.no-kidding.ru. — Дата доступу : 05.04.2021.
22. Беларускі фальклор : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал. : Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : «Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя» імя Пятруся Броўкі», 2006. — Т. 2 : Беларускі фальклор : энцыклапедыя / Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — 2006. — 832 c.
23. Сямейна-бытавыя песні / [Склад. І. К. Цішчанка ; Склад. муз. часткі Г. В. Таўлай ; рэд. тома А. С. Фядосік]. — Мінск : Навука і тэхніка, 1984. — 752 с.
24. Балады : у 2 кн. / рэдкал. : К. П. Кабашнікаў, В. І. Ялатаў. — Мінск : «Навука і тэхніка», 1977. — Кн. 2 : Балады : у 2 кн. / К. П. Кабашнікаў, В. І. Ялатаў. — 1977. — 784 с.
25. Ох і залатая табакерка. — Галоўная [Электронны рэсурс]. — Рэжым доступу : https://dzietkam.knihi.com. — Дата доступу : 06.04.2021.
26. Tэмaтычнaя paзнacтaйнacць вepшaў i aпaвядaнняў Цёткi, якiя ўвaxoдзяць y дзiцячae чытaннe. — Галоўная [Электронны рэсурс]. — Рэжым доступу : https://karotkizmest.by. — Дата доступу : 06.04.2021.
27. Якімовіч, А. Збор твораў : у 3 т. / А. Якімовіч. — Мінск : Маст. літ., 1980. — Т. З : Апавяданні, казкі, аўтабіяграфія. — 480 с.
28. Борбат, Т. І. Апавяданні Алеся Якімовіча для дзяцей: ідэйна-мастацкія адметнасці. — Галоўная [Электронны рэсурс]. — Рэжым доступу : https://libr.msu.by. — Дата доступу : 09.05.2021.
29. Пучынская, Т. М. Аўтабіяграфізм у рамане Г. Марчука «Кветкі правінцыі» / Т. М. Пучынская // Специалист ХХI века : материалы IV Междунар. науч.-практич. конф., 22 октября 2015, г. Барановичи, Респ. Беларусь / редкол. : А. В. Никишова (гл. ред.), А. А. Селезнев, А. В. Прадун (отв. ред.) [и др.]. — Барановичи: РИО БарГУ, 2015. — С. 264–266.
30. Архіў сайта газеты ЛіМ «Бяры тэму, якую да цябе ніхто не браў!» — Галоўная [Электронны рэсурс]. — Рэжым доступу : www.main.lim.by/?p 455. — Дата доступу : 07.01.2021.
31. Марчук, Г. Кветкі правінцыі : раман, навелы, афарызмы / Г. Марчук. — Мінск : Маст. літ, 2004. — 416 с.
32. «Смутак матчын жаўранкам ляжыць…» : да 60-годдзя з дня нараджэння пісьменніка Уладзіміра Ягоўдзіка / С. Чыгрын // Наша слова. — 2016. — № 7. — С. 4.
33. Творчасць Івана Навуменкі: славянскі, еўрапейскі, сусветны кантэкст : матэрыялы рэсп. навук. канф. да 85-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі акадэміка І. Я. Навуменкі, Мінск, 16 лютага 2010 г. / С. С. Лаўшук [і інш.]. — Мінск : Права і эканоміка, 2010. — С. 73.
34. Беларуская дзіцячая літаратура : вучэб дапам. / А. М. Макарэвіч [і інш.] ; пад агул. рэд. А. М. Макарэвіча, М. Б. Яфімавай. — Мінск : Выш. школа, 2008. — 688 с.
35. Іконнікава, Л. У. Мастацкі свет твораў Георгія Марчука: драматургія, проза, казкі : манаграфія / Л. У. Іконнікова — Мінск : Беларуc. рэспубліканскі літ. фонд, 2013. — 204 с.
36. Ягоўдзік, У. Шчыраю ноччу / У. Ягоўдзік. — Мінск : Літаратура і мастацтва, 2009. — 271 с.
37. Вывучэнне творчасці Уладзіміра Ліпскага ў школе. — Галоўная [Электронны рэсурс]. — Рэжым доступу : http://lipskivs.by. — Дата доступу : 14.03.2021.
38. Тэорыя літаратуры. Аўтабіяграфізм і дакументалізм. — Галоўная [Электронны рэсурс]. — Рэжым доступу : http://profil.adu.by. — Дата доступу : 12.05.2021.
39. Ліпскі, У. Падкідыш : нарысы. Публіцыстыка. Дзённік / У. Ліпскі. — Мінск : Беларусь, 1992. — 208 с.
40. Ліпскі, У. С. Бацькі і дзеці : дзённікі / У. С. Ліпскі. — Мінск : «Беллітфонд», 2002. — 327 с.
41. Уладзімір Ліпскі. — Галоўная [Электронны рэсурс]. — Рэжым доступу : https://libr.msu.by. — Дата доступу : 14.03.2021.
42. Ліпскі, У. С. Азбука жыцця: кн. для дзяцей / Уладзімір Ліпскі. — Мінск : Адукацыя і выхаванне, 2010. — 208 с.