УВОДЗІНЫ 5
ГЛАВА 1 А. ВЯРЦІНСКІ ЯК ПРАДСТАЎНІК ІНТЭЛЕКТУАЛЬНАЙ ПЛЫНІ Ў БЕЛАРУСКАЙ ПАЭЗІІ 8
1.1. Філасофская лірыка: сутнасць паняцця 8
1.2. Паэзія Анатоля Вярцінскага ў кантэксце літаратурных традыцый аналітызму і філасафізму 11
1.3.Творчасць Анатоля Вярцінскага ў ацэнцы сучаснай крытыкі і літаратуразнаўства 19
ГЛАВА 2 ІНТЭЛЕКТУАЛЬНА-ФІЛАСОФСКАЯ НАСЫЧАНАСЦЬ ПАЭТЫЧНЫХ ТВОРАЎ АНАТОЛЯ ВЯРЦІНСКАГА 27
2.1. Чалавек як ідэястваральны цэнтр філасофскай лірыкі Анатоля Вярцінскага 27
2.2. Мастацкая канцэпцыя жыцця як творчасці 38
ЗАКЛЮЧЭННЕ 44
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ 48
Праведзеная праца па дадзенай тэме дазваляе нам прывесці наступныя вынікі.
Жанр філасофскай лірыкі сцвердзіўся ў беларускай літаратуры на пачатку 60-х гадоў ХХ стагоддзя. Найбольш плённа ў жанры філасофскай лірыкі ў беларускай літаратуры працавалі і працуюць у наш час М. Багдановіч, Я. Купала, Я. Колас, А. Куляшоў, У.Жылка, М. Танк, А.Пысін, П. Панчанка, С. Дзяргай, А. Разанаў, А. Вярцінскі і іншыя. М. Багдановіч заклаў падмурак беларускай філасофскай лірыкі. Сучасныя беларускія паэты пайшлі за ім, развілі і паглыбілі яго запаветы, надалі вершам адпаведную часу шырыню абагульненняў.
Творчасць А. Вярцінскага ўяўляе сабой цікавую, неардынарную з’яву, прыцягальную не толькі для чытачоў, але і для прафесіяналаў-філолагаў, крытыкаў, літаратуразнаўцаў. Яе ацанілі многія таленавітыя людзі, навукоўцы, паэты і пісьменнікі, сярод якіх В. Русілка, В. Ярац, А. Сямёнава, У. Гніламёдаў, В. Бечык, У. Скарынін, Л. Дранько-Майсюк, У. Някляеў і іншыя. Гэта сведчыць пра тое, што паэзія А. Вярцінскага — унікальная з’ява ў беларускай літаратуры.
Творам А. Вярцінскага ўласцівы высокі грамадзянскі пафас, філасафічнасць, аналітычнасць. Паэт асэнсоўвае вечныя праблемы чалавечага існавання, маральныя каштоўнасці жыцця. У яго вершах можна знайсці мастацкае тлумачэнне такіх катэгорый, як дабро, праўда, шчасце, ісціна і іншых.
Філасофія жыцця, створаная А. Вярцінскім на старонках лірычных твораў, высноўваецца з мастацка-філасофскага разумення і выяўлення жыцця як творчасці. А. Вярцінскі мяркуе, што само жыццё даецца чалавеку для творчасці, не столькі ў плане стварэння мастацкіх палотнаў, колькі ў плане стварэння духоўных каштоўнасцей. Жыццё вымагае ад чалавека актыўнасці, інакш яно ператвараецца ў існаванне.
Жыццё разумеецца паэтам у яго імклівасці і незваротнасці, імгненнасці і вечнасці. Кожны пражыты дзень не павінен прайсці бясследна, не павінен страціцца. І кожны чалавек творыць сваё жыццё сам. Пра гэта кажа А. Вярцінскі такімі радкамі: «Жыццё даецца, каб жыццё тварыць».
Анатоль Вярцінскі лічыць, што кожны чалавек павінен разумець свой абавязак на гэтай зямлі. Па-першае, гэта ўдзячнасць сваёй матулі, якая дала жыццё. Па-другое, адказнасць за блізкіх людзей.
Па-філасофску А. Вярцінскі гаворыць і пра смерць. Паэт разумее, што нішто не вечна. На змену аднаму дню прыходзіць другі, на змену старому прыходзіць новае. Так і з жыццём: адно жыццё згасае, другое загараецца.
А. Вярцінскі гаворыць, што ніхто не застрахаванны ад смерці. Паэт разумее, што ніхто не будзе жыць вечна. Ён разумее смерць, думае пра яе. А. Вярцінскі лічыць, што нечаканая смерць лягчэй, чым марудная. А калі перад чалавекам стаіць выбар ці прыняць гераічную смерць, ці, здрадзіўшы, застацца жывым, то лепей прыняць смерць.
У творчасці А. Вярцінскага цэнтральнае месца займае вобраз чалавека. Чалавек у яго вершах заўсёды дзейсны. Яго лірычны герой не сядзіць на месцы, а займаецца справамі, якія будуць каштоўнымі для другіх людзей. Вярцінскі з верша ў верш сцвярджае, што кожны павінен пакінуць на зямлі свой след. Паэт дае наказ чалавецтву: «Ні дня без падзеі!». А. Вярцінскі адчувае непаўторнасць кожнай хвіліны жыцця. А таму і кожная хвіліна павінна быць актыўным дзеяннем. Але ў час дзеяння чалавек павінен заўважаць прыгажосць акаляючага свету, радавацца яснаму сонейку і другім прыродным з’явам.
Чалавек у вершах А. Вярцінскага смела крочыць па жыцці, верыць у сябе і свае магчымасці, верыць у перамогу дабра над злом. Паэт вучыць чытачоў не ўпадаць у адчай, што б не здарылася. Ён лічыць, што заўсёды можна знайсці выйсце, галоўнае не апускаць рукі і не спыняцца пры няўдачах.
Паэт асуджае такія чалавечая якасці, як баязлівасць, пасіўнасць, маўчанне, абыякавасць. На яго думку, чалавек увесь час павінен прыходзіць на дапамогу іншым. У сваіх вершах А. Вярцінскі нагадвае чалавецтву пра ўзаемадапамогу, чалавечнасць. Паэт не стамляецца нагадваць чалавеку пра яго маральныя абавязкі. Для паэта ідэалам чалавечай асобы з’яўляецца той, хто згарае дзеля іншых, як антычны Праметэй, які пакутаваў і не дачакаўся ўдзячнасці ад людзей. Паэт ставіць перад сабой абавязак напамінаць людзям пра чалавечнасць, пра неабходнасць узаемадапамогі.
Лірычны герой А. Вярцінскага — гэта жыццялюб, чалавек, які стварае і нясе веру ў далягляды чалавечага Космасу. А. Вярцінскі пратэстуе супраць страты чалавекам сваёй індывідуальнасці, супраць забыцця ім нормаў маралі і духоўнасці. Зайздрасць не прыносіць чалавеку дабра, яна забівае яго ў духоўным плане.
А. Вярцінскі як паэт-гуманіст заўважыў, што сучасны чалавек не апраўдвае свайго зямнога прызначэння. Сучаснага чалавека ён бачыць поўным фальшу, абыякавасці, паглыбленым у матэрыяльныя праблемы.
Паэзія А. Вярцінскага ўражвае сваім лірызмам і публіцыстычнай завостранасцю. Для яе характэрны выразна акрэслены эпічны пачатак. А. Вярцінскага цікавяць не падзеі, не стасункі чалавека з уладай, а маральнае аблічча эпохі, якое ён адлюстроўвае ў адным героі.
На думку А. Вярцінскага, чалавеку трэба ўмець здзіўляць і здзіўляцца, захапляць і захапляцца. Паэт пратэстуе супраць чэрствасці, грамадскай пасіўнасці.
Такім чынам, А. Вярцінскі — паэт-гуманіст, які ўвесь час знаходзіцца ў актыўным творчым пошуку.
1. Рагойша, В. П. Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны і паняцці / В. П. Рагойша. — Мінск, 2009. — 398 .
2. Гарадніцкі, Я. А. Філасофская лірыка / Я. А. Гарадніцкі // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5т. — Мінск, 1987. — Т. 5. — 403 с.
3. Русілка, В. Вучыць чалавечнасці / В.Русілка // Полымя. 1997. — № 5. — С. 259 – 274.
4. Мішчанчук, М. І. Беларуская літаратура на сучасным этапе: Літаратурна-крытычныя артыкулы / М.І. Мішчанчук. — Мінск, 1983. — 195 с.
5. Багдановіч, М. Поўны збор твораў / М.Багдановіч — Мінск, 1992. — 127с.
6. Купала, Я., Колас, Я. Родныя вобразы: Вершы, паэмы, апавяданні, казкі / Я.Купала, Я.Колас. — Мінск, 1998. — С. 120.
7. Куляшоў, А. Дарогі: Вершы, паэмы / А. Куляшоў. — Мінск, 2003. — 200 с.
8. Танк, М. Мне пару крыл дало юнацтва…: Выбр. лірыка / М. Танк. — Мінск, 2003. — 115 с.
9. Драздова, З. У. Анатоль Вярцінскі / З.У. Драздова // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя : у 4т. — Мінск, 2004. — Т. 4. — С. 439−465.
10. Бечык, В. Л. Прад высокаю красою… : літ.-крытыч. артыкулы / В. Бечык. — Мінск, 1984. — 212 с.
11. Вярцінскі, А. Высокае неба ідэала / А.Вярцінскі. — Мінск, 1980. — 139 с.
12. Пісьмянкова, А. Паэзія – праява самой душы / А.Пісьмянкова // Роднае слова. — 2001. — № 11. — С. 88–90.
13. Ярац, В. Дзве згадкі: Эсэ / В.Ярац // Полымя. — 2001. — № 11. — С. 212–219.
14. Сямёнава, А. Гарачы след таленту: Літ.-крытычныя эцюды / А. Сямёнава. — Мінск, 1979. —128 с.
15. Гніламёдаў, У. Ля аднаго вогнішча: Літ.-крытыч. артыкулы / У. Гніламёдаў. — Мінск, 1984. — 225 с.
16. Бярозкін, Р. Паэзія — маё жыццё: Літ.-крытыч. артыкулы / Р. Бярозкін. — Мінск, 1989. — 95 с.
17. Скарынін, У. Душа другога чалавека / У.Скарынін // Крыніца. — 1994. — № 8. —. 65–73.
18. Вярцінскі, А. Хлопчык глядзіць: Выбр. вершы і паэмы / А. Вярцінскі. — Мінск, 1992. — 98 с.
19. Вярцінскі, А. Час першых зорак : вершы / А. Вярцінскі. — Мінск, 1976. —. 85 с.
20. Вярцінскі, А. Ветрана: Кніга паэзіі / А. Вярцінскі. — Мінск, 1979. — 124 с.
21. Вярцінскі, А. З’яўленне: Вершы і паэмы / А. Вярцінскі. — Мінск, 1975. — 110 с.
22. Русілка, В.І. Маральнае як агульначалавечае і грамадзянскае / В. І. Русілка // Беларуская літаратура. Вып.14. — Мінск, 1986. —95 с.
23. Тора, Г. Уолден, или жизнь в лесу / Г.Тора. — Москва, 1980. — 89 с.
24. Ляшук, В. Я. Методыка выкладання беларускай літаратуры: Вучэб. дапам. / В.Я. Ляшук. — Мінск, 2002. — 123 с.
25. Шамякіна, М. Эстэтычны ідэал маладой беларускай паэзіі / М. Шамякіна // Полымя. — 2011. — С. № 2. – С. 155–171.
26. Смыкоўская, В. Філасофская лірыка / В.Смыкоўская // Роднае слова. — 2008. — № 7. — С. 28−31.
27. Шамякіна, М. Анатоль Вярцінскі / М.Шамякіна // Полымя. — 2007. —№ 2. —125 с.
28. Праліска, А. В. Каштоўны метадычны набытак / А.В. Праліска // Беларуская мова і літаратура. — 2008. — № 11. — С. 54 −56.
29. Ляшук, В. Я. Далучэнне вучняў да гуманістычнага пафасу беларускай паэзіі / В. Я. Ляшук // Беларуская мова і літаратура. — 2006. — № 4. — С. 23–27.
30. Вярцінскі, А. Святло зямное: Выбр. вершы і паэмы / А. Вярцінскі. — Мінск, 1975.
31. Лазарук, М. А. Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў : дапам. для настаўнікаў / М. А. Лазарук, А. Я. Ленсу. — Мінск, 1983.
32. Слесарава, І. М. Беларуская літаратура: Вучэб. дапам. для 8-га кл. устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агул. сярэд. адукацыі з бел. і рус. мовамі навучання / І.М. Слесарава, М.А. Лазарук, В.І Русілка. — Мінск, 2006.
33. Гніламёдаў, У. Праграма-канспект па беларускай літаратуры для VIII – XI класаў сярэдняй школы: Літаратура пасляваеннага часу / У. Гніламёдаў, Т. Чабан // Роднае слова. — 1994. — № 6. — 51 с.
34. Вярцінскі, А. Час не столькі паэтычны, колькі палітычны / А. Вярцінскі // Роднае слова. — 1991. — № 11. — С. 60–62.
35. Гурская, А. Пад знакам чалавечнасці: Штрыхі да партрэта Анатоль Вярцінскага / А. Гурская // Роднае слова. — 1990. — № 8. — С. 53–58.
36. Марціновіч, А. Прыйшла пара сапраўднай праўды / А. Марціновіч // Роднае слова. — 1988. — № 12. — С. 30–32.
37. Бярозкін, Р. Каб перадаць само гарэннем / Р. Бярозкін // Маладосць. — 1973. — № 10. — С. 149–150.
38. Вольскі, А. Вучыцца, шукаць / А. Вольскі // Маладосць. — 1963. — № 6. — С. 64–65.
39. Вярцінскі, А. Песня пра хлеб: Вершы / А. Вярцінскі. — Мінск, 1962.
40. Вярцінскі, А. Тры цішыні: Вершы і паэмы / А. Вярцінскі. — Мінск, 1966.
41. Палтаран, В. Духоўны свет паэта / В. Палтаран // Полымя. — 1962. — № 8. — С. 193–196.
42. Бечык, В. На стрыжні часу: Літ.-крытыч. артыкулы / В. Бечык. — Мінск, 1978.
43. Гніламёдаў, У. Ад даўніны да сучаснасці: Нарыс пра беларускую паэзію / У. Гніламёдаў.— Мн.: Маст. літ., 2001.— 246 с.
44. Старычонак, В. Беаларуская літаратура: Для абітурыентаў. — Мн.: Выш. шк., 2000.