Материалы на сайте призваны помочь студенту самостоятельно написать собственную курсовую, диплом и т.д.
Главная Каталог Дипломы Канцэпцыя вайны ў «лейтэнанцкай прозе» Васіля Быкава і Барыса Васільева

Канцэпцыя вайны ў «лейтэнанцкай прозе» Васіля Быкава і Барыса Васільева

Дипломы, Социально-гуманитарные, Филология, БарГУ
54 страницы
40 источников
2021 год
44.99BYN
390.00BYN
Купить
Поделиться в социальных сетях
Содержание
Материал частично
Список литературы

РЭФЕРАТ 3
УВОДЗІНЫ 4
ГЛАВА 1 «ЛЕЙТЭНАНЦКАЯ ПРОЗА» ЯК ГІСТОРЫКА-ЛІТАРАТУР-НАЯ З’ЯВА 7
1.1 Сутнасць паняцця «лейтэнанцкая проза» 7
1.2 В. Быкаў і Б. Васільеў як прадстаўнікі «лейтэнанцкай прозы» 11
ГЛАВА 2 МАСТАЦКАЯ РЭАЛІЗАЦЫЯ КАНЦЭПЦЫІ ВАЙНЫ І ЯЕ АСАБЛІВАСЦІ Ў «ЛЕЙТЭНАНЦКАЙ ПРОЗЕ» В. БЫКАВА І Б. ВАСІЛЬЕВА 19
2.1 Вобраз камандзіра ў «лейтэнанцкай прозе» В. Быкава і Б. Васільева 19
2.1.1 Характар малодшага афіцэра ў творах В. Быкава 19
2.1.2 Гераізм камандзіра ў асэнсаванні Б. Васільева 26
2.2 Спецыфіка катэгорый часу і прасторы ў творах пісьменнікаў 35
2.3 Мастацкае асэнсаванне характару канфлікту ў ваенных творах В. Быкава і Б. Васільева 40
ЗАКЛЮЧЭННЕ 46
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ 49
ДАДАТАК 53

«Лейтэнанцкая проза» — тэрмін, уведзены для апісання шэрагу твораў, створаных пісьменнікамі савецкага перыяду, якія асабіста прайшлі Вялікую Айчынную вайну ў званні малодшых афіцэраў.
1. Аўтары «лейтэнанцкай прозы» часцей за ўсё выкарыстоўвалі жанр аповесці. Для яе, па словах В. Быкава, не характэрна «псеўдарамантыка, псеўдалірызм, стылявыя вынаходствы, ілюстрацыйнасць». Ваенная аповесць патрабавала ад пісьменніка «максімальнага паглыблення ў сацыяльнасць, бесстаронняга рэалізму», была асабліва адчувальнай да фальшы, патрабавала высокага літаратурнага майстэрства.
2. Пісьменнікі-франтавікі насуперак тэндэнцыям да лакіравання праўды пра вайну, якія склаліся ў савецкі час, паказвалі суровую і трагічную ваенную і пасляваенную рэчаіснасць. Іх творы — праўдзівае сведчанне часу, калі краіна ваявала і перамагла.
Традыцыі «лейтэнанцкай прозы» В. Быкава і Б. Васільева — гэта зварот аўтараў да ўласнага франтавога вопыту. Як і Б. Васільеў, В. Быкаў працяглы час быў на вайне. Абодва пісьменнікі спачатку атрымалі ваенную адукацыю, потым пайшлі ваяваць. Пры напісанні твораў «лейтэнанцкай прозы» В. Быкаў і Б. Васільеў выкарыстоўвалі часцей за ўсё жанр аповесці. Змест іх просты, а форма строгая. У аповесцях апісаны жахі вайны паўсядзённай трагічнай рэальнасці.
Асабісты вопыт франтавіка дазволіў В. Быкаву праўдзіва адлюстраваць вайну («Жураўліны крык», «Трэцяя ракета», «Мёртвым не баліць»; «Жалезны камандзір», «Загад»). У творах паўстае мужны камандзір — асоба, старшына, лейтэнант, які заўсёды рашуча ідзе першы ў бой, здзяйсняе цяжкі маральны выбар, праходзіць праз усе выпрабаванні і гераічна заканчвае сваё жыццё.
У разуменні герояў В. Быкава, як і Б. Васільева, вайна пазбаўлена рамантыкі. Пісьменнік імкнуўся паказаць удзельніка вайны, які вымушаны даваць адпор акупантам на сваёй зямлі. У быкаўскіх апавяданнях і аповесцях сітуацыя выбару — адно з канцэптуальных палажэнняў. Вастрыня сюжэту дасягаецца шляхам выпрабавання герояў экстрэмальнымі і пагранічнымі сітуацыямі, што ўзнікаюць у ваенных умовах, у якіх персанаж пастаўлены перад выбарам маральных каштоўнасцей, далейшага ладу жыцця.
3. В. Быкаў і Б. Васільеў увялі ў літаратуру вобраз камандзіра, як мужнага героя-ахоўцы. У гэтым вобразе выяўляюцца ўсе характарыстыкі сапраўды мужнага і чалавечнага камандзіра. У яго моцны характар, вялікія арганізатарскія здольнасці, ваенны талент. На першы план камандзір ставіць інтарэсы сваіх падначаленых. Нават самыя жорсткія дзеянні камандзіра апраўдваюцца жыццёвымі інтарэсамі байцоў.
Пісьменнікі выпрабоўваюць сваіх герояў цяжкімі справамі, вымушаюць самастойна прымаць рашэнні па найважнейшых жыццёвых пытаннях. Нават калі чалавек памірае, смерць робіцца яго маральнай перамогай.
В. Быкаў і Б. Васільеў увялі ў літаратуру два тыпы камандзіраў:
1. Камандзіры, якія выяўляюць станоўчыя рысы характару. Яны ставяцца да сваіх падначаленых сур’ёзна, разумна, але і па-сямейнаму патрабавальна, і разам з тым, як бацькі. Свае камандзірскія абавязкі выконваюць добра, з належным веданнем справы.
В. Быкаў і Б. Васільеў адчулі на сабе ўвесь цяжар вайны, таму стварылі яркія вобразы савецкіх камандзіраў — смелых, рашучых у барацьбе і ўнутрана глыбока сумленных. Камандзіры думаюць перш за ўсё пра людзей. Старшына Карпенка, Жаўтых, Клімаў, Полазаў (героі В. Быкава); Васкоў, Плужнікаў (героі Б. Васільева) — вобразы розныя, але іх звязвае ідэйнае і маральнае адзінства, пачуццё патрыятычнага абавязку, свядомая самаадданасць у барацьбе.
2. Камандзіры, якія характарызуюцца жаданнем, у першую чаргу, выканаць загад. Яны ўвесь час кідаюць сваім падначаленым гнеўныя словы і заўвагі, ваююць дзеля «тытулаў». Як адзначае В. Быкаў, сапраўдны герой праяўляе на вайне не толькі гераізм і мужнасць, але і чалавечнасць.
Чытаючы творы пісьменнікаў ваеннай пары, разумееш, што ўсё, пра што яны распавядаюць, выпакутавана імі не ў кабінетах, а на поле бою, пад кулямі і снарадамі. Вайна ў разуменні В. Быкава і Б. Васільева — гэта не проста шэраг перамог і паражэнняў. Гэта душэўныя перажыванні, пошук сэнсу жыцця, разуменне яе каштоўнасці. Нельга адназначна ацаніць вайну з фашыстамі як барацьбу святла і цемры. У кожным канкрэтным эпізодзе пісьменнікі разглядаюць узаемаадносіны ваюючых бакоў, салдат праз прызму чалавекалюбства і гуманізму. Ніхто з простых людзей, якія ваявалі па розныя бакі лініі фронту, не хацеў паміраць.
4. Творы В. Быкава і Б. Васільева на ваенную тэму лакалізаваныя ў прасторы, амаль заўсёды дзеянні адбываюцца на працягу сутак. Суткі, гэта малы час, але яны насычаны рознымі драматычнымі падзеямі. У творах В. Быкава і Б. Васільева апісваецца дзеянне на абмежаванай прасторы, з адхіленнем у мінулае. Па часе дзеянне, як правіла, адбывацца на працягу сутак, некалькіх дзён. Творы Б. Васільева, як і В. Быкава, паказваюць вайну як цяжкую працу, «небяспечную для жыцця». Асэнсаванне вайны ў пісьменнікаў адбываецца праз характар, праз жыццё галоўных (і не галоўных) герояў. Прапускаючы праз сябе боль страт, горыч паражэнняў і салодкі смак перамогі, героі В. Быкава і Б. Васільева змяняюць свой светапогляд, разуменне каштоўнасці жыцця.
5. У «лейтэнанцкай прозе» В. Быкава і Б. Васільева выяўляецца рознаўзроўневы канфлікт (унутрыасобасны, міжасобасны, міжгрупавы, канфлікт паміж асобай і групай), што сведчыць пра псіхалагічныя ваганні чалавека на вайне, складанасць адносін паміж салдатамі ў незвычайных абставінах.
Такім чынам, В. Быкаў і Б. Васільеў — яркія прадстаўнікі «лейтэнанцкай прозы», якія стварылі адметную мастацкую канцэпцыю вайны, заснаваную на ўласным франтавым вопыце.

1. Бочаров, А. Г. Человек и война: идеи соц. гуманизма в послевоенной прозе о войне / А. Г. Бочаров // 2-е изд., доп. — М. : Сов. писатель, 1978. —478 с.
2. Бугаёў, Д. Праўда Васіля Быкава / Д. Бугаёў // Роднае слова. — 2004. —№ 1. — С. 13–16.
3. Бугаёў, Д. Васіль Быкаў : нарыс жыцця і творчасці : для сярэд. і ст. шк. узросту / Д. Бугаёў — Мінск : Нар. асвета. 1987. — 207 с.
4. Быкаў, В. Аповесці і апавяданні / В. Быкаў. — Мінск : Нар. асвета, 1978. — 208 с.
5. Быкаў, В. Выбраныя творы / В. Быкаў ; уклад., прадм., камент. М. Тычыны. — Мінск : Беларускі кнігазбор, 2004. — 672 с.
6. Быкаў, В. Поўны збор твораў : у 14 т. / Васіль Быкаў. — Мінск : Кнігазбор, 2019. — Т. 10, кн. 2 : артыкулы, эсэ, прадмовы, выступленні, інтэрв’ю, гутаркі, калектыўныя творы (1981–1990). — Мінск : Беларускі кнігазбор. — 640 с.
7. Васильев, Б. Л. A зори здесь тихие, повесть / Б. Л. Васильев. — М. : Сов. Россия, 1980. — 192 с.
8. Вікіпедыя : свабодная энцыклапедыя [Электронны рэсурс]. — Рэжым доступу : https://ru.wikipedia.org/. — Дата доступу : 15. 10. 2020 г.
9. Давыдюк, Е. В. Лейтенантская проза» 50 — 60-х гг. [Электронный ресурс] / Режим доступа: netnado.ru/lejtenantskaya-proza/page-1.html. — Дата доступа: 21. 11. 2020 г.
10. Курыпка, М. А. Развітанне з гераізмам (тэма вайны ў беларускай ваеннай прозе 1960–70-х гг.) / М. А. Курыпка. — Мінск : Нар. асвета, 2016. — С. 149–152.
11. Лейтенантская проза [Электронный ресурс]. — Режим доступа: http://mirkatk.ru/news/749-proza.html. — Дата доступа: 21. 11. 2020 г.
12. Локун, В. Кругі жыцця — кругі літаратуры / В. Локун. — Мінск : БелАКК, 2002. — 272 с.
13. Саватеев, В. Ничто не было напрасным / В. Саватеев [Электронный ресурс]. — Режим доступа : https://rospisatel.ru/savateev-vp.htm. — Дата доступа : 25. 11. 2020 г.
14. Фомичёва, Н. У истоков «лейтенантской прозы». Повесть В. П. Некрасова «В окопах Сталинграда» / Н. Фомичёва // Литература. — 2007. — № 19. — С. 14–16.
15. Шавалеева, В. Д. Произведения Ахияра Хакимова о войне в контексте «лейтенантской прозы» / В. Д. Шавалеева // Дисс. на соискание уч. степени канд. филол. наук. — Уфа : Башкирский гос. пед. университет им. М. Акмуллы, 2012. — 188 с.
16. Шчэрба, Я. В. Вобраз старшыны ў «лейтэнанцкай прозе» Васіля Быкава і Барыса Васільева / Я. В. Шчэрба // V Респ. студенческая научно-практ. конференция с междунар. участием «Актуальные проблемы филологических и практических наук» (20 ноября 2019 года). — Барановичи : БарГУ, 2019. — С. 73–74.
17. Шчэрба, Я. В. Вобраз камандзіра ў апавяданнях Васіля быкава «Загад» і «Жалезны камандзір» / Я. В. Шчэрба // MediaLex-2020 [Электронный ресурс] : электрон. сб. материалов Респ. науч.-практ. интернет-конф. молодых исследователей, Брест, 31 марта 2020 г. / Брест. гос. ун-т им. А. С. Пушкина ; под общ. ред. Г. М. Концевой. — Брест : БрГУ, 2020. — Режим доступа: http://medialex.brsu.by/MediaLex-2020.pdf.
18. Юферев, С. «Лейтенантская проза» — Василь Быков / С. Юферев [Электронный ресурс]. — Режим доступа : topwar.ru/27025-leytenantskaya-proza-vasil-bykov.html. — Дата доступа : 20. 11. 2019 г.
19. Быкаў, В. Доўгая дарога дадому. Кніга ўспамінаў / В. Быкаў. — Мінск : ГА БТ «Кніга», 2002. — 366 с.
20. Быкаў, В. «Загад» — В. Быкаў [Электронны рэсурс]. — Рэжым доступу : https://knihi.com/Vasil_Bykau/Zahad.html. — Дата доступу : 16.03.2021 г.
21. Быкаў, В. «Жалезны камандзір» — В. Быкаў [Электронны рэсурс]. — Рэжым доступу : https://knihi.com/Vasil_Bykau/Zalezny_kamandzir_insy.html. — Дата доступу : 16.03.2021 г.
22. Дедков, И. Василь Быков. Повесть о человеке, который выстоял / И. Дедков. — М. : Сов. писатель, 1990. — 312 с.
23. Каваленка, В. Веліч праўды : выбр. / В. Каваленка. — Мінск : Маст. літ., 1989. — С. 141–158, 270–283.
24. Лявонава, Е. А. Беларускае мастацтва слова ХХ ст. у еўрапейскім літаратурным кантэксце: тыпалогія, рэцэпцыя, пераклад / Е. А. Лявонава. — Мінск : БДУ, 2014. — С. 135–185.
25. Марціновіч, А. Сувязны паміж мінулым і будучым: Васілю Быкаву — 75 / А. Марціновіч // Беларус. думка. — 1992. — № 6. — С. 43–50.
26. Навуменка, І. Кніга адкрывае свет: літ.-крытыч. артыкулы / І. Навуменка. — Мінск : Маст. літ., 1978. — С. 185–191.
27. Беляков С. Три портрета на фоне войны // Новый мир. — 2008. — № 9. — С. 15–18.
28. Бочаров, А. «Военная проза» // Современная русская советская литература : в 2 частях. Ч. 2. Темы. Проблемы. Стиль / Г. Белая, А. Бочаров, В. Оскоцкий и др. — М. : Просвещение, 1987. — 256 с.
29. Бровман, Г. Проблемы и герои современной прозы. — М. : Худ. Лит., 1966. — 311 с.
30. Полотовская, И. Л. В списках значится: Васильев Б. Л. (Жизнеописание. Библиография. Сценография) // Библиография. — 2005. — № 2. — C. 75–88.
31. Воронов, В. Остаться человеком / В. Воронов // А зори здесь тихие… : повесть ; В списках не значился : роман : (для ст. шк. возраста] — М. : Дет. лит., 2004. — С. 8–16.
32. Дементьев, А. Г. Военная проза Бориса Васильева / А. Г. Дементьев // Статьи о советской литературе / А. Г. Дементьев. — М., 1983. — С. 394–413.
33. Иванова, Н. Намеренные несчастливцы? / Н. Иванова // Дружба народов. — 1989. — № 7. — С. 239–253.
34. Толстой, Л. Н. Война и мир : Роман. Т. 3 и 4 / Л. Н. Толстой. — Каунас : Швиеса, 1986. — 734 с.
35. Есин, А. Б. Время и пространство // Введение в литературоведение. Литературное произведение: основные понятия и термины / под ред. Л. В. Чернец. — М. : Просвещение, 2004. — С. 48.
36. Анцупов, А. Я. Словарь конфликтолога / А. Я. Анцупов, А. И. Шипилов. — 2-е изд. — М. : Питер, 2006. — 527 с.
37. Хализев, В. Е. Родовая принадлежность произведения // Введение в литературоведение. Литературное произведение: Основные понятия и термины / Под ред. Л. В. Чернец. — М. : Просвещение, 2000. — 556 с.
38. Васильев, Б. Л. В списках не значился / Б. Л. Васильев. — Санкт-Петербург : Лениздат, 2014. — 286 с.
39. Фриснер, Г. Проигранные сражения / Г. Фринснер. — М. : Воениздат, 1966. — 223 с.
40. Уводзіны ў літаратуразнаўства: вучэб. дапам. : у 2 ч. / пад рэд. праф. В. П. Рагойшы. — Ч. 1 : Літаратуразнаўства як навука. Эстэтыка літаратуры. Паэтыка. — Мінск : БДУ, 2009. — 209 с.

Задать вопрос
Задать вопрос