РЭФЕРАТ 3
УВОДЗІНЫ 4
ГЛАВА 1 АСОБА ПІСЬМЕННІКА Ў ГІСТОРЫКА-ЛІТАРАТУРНЫМ КАНТЭКСЦЕ 7
1.1 Рэалізм як метад і напрамак у мастацтве 7
1.2 Творчасць Чарльза Дзікенса ў кантэксце англійскай і сусветнай літаратур 11
1.3 Адметнасць творчай постаці і мастацкай манеры З. Бядулі 17
ГЛАВА 2 МАСТАЦКАЯ КАНЦЭПЦЫЯ ДЗЯЦІНСТВА Ў ПРОЗЕ ЧАРЛЬЗА ДЗІКЕНСА І ЗМІТРАКА БЯДУЛІ 22
2.1 Феномен дзяцінства ў ранняй і сталай творчасці Ч. Дзікенса 22
2.2 Тыпалогія дзіцячых характараў ў раманах Ч. Дзікенса 27
2.3 Сям’я і дзяцінства ў творчасці З. Бядулі 30
2.4 Нацыянальная адметнасць дзіцячых тыпаў у малой і вялікай прозе З. Бядулі 35
ЗАКЛЮЧЭННЕ 47
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ 49
Вывучэнне тэарэтычных крыніц па абранай праблеме, а таксама аналіз мастацкіх Ч. Дзікенса і З. Бядулі дазволілі зрабіць наступныя агульныя вывады:
Рэалізм — метад і накірунак у мастацтве, заснаваны на праўдзівым і аб’ектыўным адлюстраванні рэчаіснасці, які фарміраваўся і развіваўся паступова. Пісьменнік-рэаліст імкнецца глыбока спазнаць, вывучыць рэчаіснасць і ўсебакова адлюстраваць яе, у тым ліку імкнучыся да жыццёвай праўды. У XIX стагоддзі на змену звычайнаму рэалізму прыходзіць крытычны рэалізм. Крытычны рэалізм па-новаму малюе адносіны чалавека і навакольнага асяроддзя. Яркімі прадстаўнікамі крытычнага рэалізму ў Англіі XIX стагоддзя з’яўляецца Ч. Дзікенс, у Беларусі — Ф. Багушэвіч, З. Бядуля.
Творчасць Чарльза Дзікенса яшчэ пры яго жыцці ўлілася ў масавую культуру спачатку Англіі, а затым і іншых краін свету. Сакрэт папулярнасці пісьменніка ў тым, што Ч. Дзікенс востра адчуваў змены ў жыцці Англіі, быў выразнікам надзей і памкненняў многіх тысяч чалавек. Яшчэ пры жыцці ён заваяваў рэпутацыю выдатнага навеліста, тонкага сатырыка і перакананага гуманіста. Сёння пісьменнік успрымаецца англамоўнай супольнасцю, з аднаго боку, як творца-інтэлектуал, што прапаведуе высокія маральныя каштоўнасці, і, з другога, — як пісьменнік з характэрным мастацкім стылем, што ўвасабляе сваю карціну свету ў творах вялікай эпічнай формы.
Змітрок Бядуля належыць да пакалення пачынальнікаў беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. У гэтым шэрагу ён стаіць побач з Янкам Купалам і Якубам Коласам, Максімам Багдановічам і Максімам Гарэцкім. З. Бядуля быў адным з першых, хто пачаў пісаць для дзяцей і пра дзяцей. Тэме загубленага дзяцінства прысвечаны многія раннія вершы і творы З. Бядулі.
Дзіцячы свет — неад’емная частка культуры кожнага народа. Дзеці, сям’я і выхаванне — скразныя тэмы ў творчасці вялікага англійскага пісьменніка. Ч. Дзікенс па-сапраўднаму любіць дзяцей і стараецца зразумець іх; ён адлюстроўвае ўнікальны погляд дзіцяці, якое вырасла ў іншых, часам няшчасных, абставінах поўных нягод, нястачы і болю. Героямі твораў Ч. Дзікенса звычайна становяцца як сіроты, так і дзеці з, на першы погляд, шчаслівых сем’яў. Першачарговымі задачамі выхаваўчага працэсу ў школе і сям’і англійскі пісьменнік лічыць прывіццё сапраўдных маральных каштоўнасцей, а таксама, у супрацьвагу традыцыйнаму англійскаму выхаванню XIX ст., «выхаванне сапраўднага чалавека, а не джэнтльмена». Дзіцячыя якасці ў творчасці пісьменніка можна падзяліць на дзве групы. Да натуральных і традыцыйных адносяцца фізічная бездапаможнасць і слабасць, негатоўнасць клапаціцца пра сябе, неспрактыкаванасць дзіцячага розуму, даверлівасць, наіўнасць, дабрыня, цікаўнасць, эмацыйнасць, звычка разлічваць на дабрыню людзей і г. д. Другая група ўключае ў сябе здольнасці і пачуцці, якія развіваюцца чалавекам з узростам або свядома прыглушаныя. Гэта незвычайная назіральнасць, пачуццё справядлівасці, сумленнасць, страх апынуцца нялюбым або незразумелым, сіла і чысціня пачуццяў.
У цэнтры ўвагі Ч. Дзікенса знаходзяцца пытанні ўзаемадзеяння дзіцяці і асяроддзя, уплыў дзяцінства на фарміраванне характару, творчых здольнасцяў, ролю ўяўлення, фантазіі, эмоцый у цэласным асваенні навакольнага свету чалавекам. У адпаведнасці з гэтым у творчасці пісьменніка вылучаюць тры асноўныя тыпы персанажаў: «ідэальны дзіцячы» («Марцін Чэлзвіт», «Олівер Твіст», «Нікалас Нікльбі)», «хлапчуковы» («Домбі і сын»), і «дарослы» («Лаўка старажытнасцяў», («Малышка Дорыт»).
У беларускай прозе вобраз дзіцяці выступае і самастойнай мастацкай з’явай, і дапаможным персанажам, які ўдакладняе канцэпцыю дарослых герояў. З. Бядуля адзначаў: «Дзяцінства — непаўторная старонка чалавечага жыцця. Іменна тады чалавек пачынае гартаць з першай старонкі незвычайна цікавую кнігу жыцця. Дзіця малюе жыццё, як мастак, як раманіст, як акцёр».
Каб выявіць самакаштоўнасць дзяцінства, беларускі пісьменнік імкнецца да адлюстравання свету вачыма маленькіх людзей, імітуючы іх логіку, часам літаральна «ўжываючыся» ва ўнутраны свет дзіцяці. У малой і вялікай прозе выкарыстоўваюцца сродкі камічнага, напрыклад, іронія, калі пра дзяцей гаворыцца як пра дарослых, сур’ёзных людзей. Таксама, для пісьменніка важна паказаць свет дзіцяці, а не расказаць аб ім. Гэтаму спрыяюць розныя прыёмы перадачы дзіцячай псіхалогіі, у тым ліку характарыстыка дзіцячага мыслення ў вуснах дарослага. Сярод выяўленчых сродкаў значнае месца займаюць выкарыстанне мімікі і жэстаў, якія характэрны для дзяцей, ужыванне сінтаксічных канструкцый, якія дапамогуць чытачу наблізіцца да дзіцячай мовы і мыслення. З аднаго боку, дзеці — гэта не маленькія дарослыя, а людзі са сваім ладам думак, успрыманнем жыцця, адрознымі ад дарослых. З другога, большасці малых герояў беларускай прозы першай трэці ХХ стагоддзя ўласцівы, як і іх бацькам, гераізм цярпення.
Найбольш адэкватнай з магчымых класіфікацый, арыентаваных на аб’ект адлюстравання, бачыцца тыпалогія дзіцячых вобразаў, пабудаваная на псіхолага-характаралагічным крытэрыі. У прозе З. Бядулі прысутнічаюць вылучаныя ў рускай прозе асноўныя тыпы дзіцячых вобразаў: «фантазёры» («Салавей»), «чытачы»(«Анчар»), «дзелавыя людзі» («Малыя дрывасекі», «Каптурніца»), «адзінокія дзеці» («Велікодныя яйкі», «Дзе канец свету?»).
1. Декс, П. Семь веков романа / П. Декс — Издательство иностранной литературы, 1962. — 483 с.
2. Навумовiч, У. А. Беларуская лiтаратура / У. А.Навумовіч — «Вышэйшая школа», 2013. — 507 с.
3. Шехтер, Т. Е. Реализм и его модификации в искусстве ХХ —ХХI веков // Современное искусство в контексте глобализации: Материалы всероссийской научно-практической конференции — СПб : СПбГУП, 2009. — С. 313
4. Косціна, Ж. В. Сентыменталізм, рамантызм і рэалізм у беларускай літаратуры XIX стагоддзя : зб. метад. матэрыялаў для студэнтаў пед. спецыяльнасцей / Ж. В. Косціна. — Баранавічы : РВА БарДУ, 2011. — 101 с.
5. Маркс, К., Энгельс, Ф. Избранные письма. / К. Маркс, Ф. Энгельск. — М., 1998 — С. 405.
6. Елизарова, М. Е., Колесников, Б. И., Михальская, П. История зарубежной литературы XIX века. / М. Е. Елизарова, Б. И. Колесников, П. Михальская — М., «Просвещение», 1972 г. — 576 с.
7. Захаров, В. Диккенс как представитель критического реализма / В. Захаров. — М., 2009. — 24 с.
8. Критический реализм [Электронны рэсурс]. — Рэжым доступу: https://studfile.net/preview/4536574/. — Дата доступу: 11.04.2021.
9. Катарский, И. М. Диккенс в России Текст. / И. М. Катарский. — М. : Наука, 1966. — 428 с.
10. Орган Праўлення Саюза Савецкіх пісьменнікаў БССР, Полымя рэвалюцыі. Часопіс літаратуры, мастацтва, марксісцка-ленінскай тэрыі і крытыкі. — М., Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1935. — 166 с.
11. Ignacio Arrando Barberб. Children in the Victorian Era as Depicted in Dickens' Novels / Barberб Arrando Ignacio. — Ribalta: Quaderns dґaplicaciу didаctica i investigaciу, ISSN 1132-1814, Nє. 21, 2014. — 223 p.
12. Gunderman, R. B. Advocating for children: Charles Dickens. / R. B, Gunderman. — Pediatr Radiol 50, 2020. — 470 p.
13. Канашина, С. В. Влияние творчества Чарльза Диккенса на современную английскую культуру и английский язык / С. В. Канашина // Общество: философия, история, культура. Краснодар, 2017. №3. — 83 с.
14. Нравы викторианской Англии [Электронны рэсурс]. — Рэжым доступу: https://diletant.media. — Дата доступу: 17.04.2021.
15. Идеи. Поиски. Решения: сборник статей и тезисов X Междунар. науч. практ. конф., Минск, 23 ноября 2016 г. / Редкол.: Н. Н. Нижнева (отв. редактор) [и др.]. — В 6 частях. — Часть 5. — Мн.: БГУ, 2017. — 121 с.
16. Гражданская, З. Т. От Шекспира до Шоу: Английские писатели XVI—XX вв. / З. Т. Гражданская. — Просвещение, 1982. — 454 с.
17. Этапы творческого пути Ч. Диккенса [Электронны рэсурс]. — Рэжым доступу: http://iessay.ru. — Дата доступу: 17.04.2021.
18. Купченко, М. Л. К вопросу о типологии романов Чарльза Диккенса и эволюции жанра романа в его творчестве / М. Л. Купченко. — Вестник СПбГУКИ № 2 (15) июнь, 2013. — 192 с.
19. Навуменка, І. Я. Змітрок Бядуля / І. Я. Навуменка. — 2-е выд. — Мн.: Бел. навука, 2004. — 227 с.
20. Садоўскі, Я. І., Цвірка,К. А. Успаміны пра Змітрака Бядулю / Я.І. Садоўскі, К. А. Цвірка. — Мінск : Маст. Літ., 1988. — 174 с.
21. Лапицкая, А. На зрэзе эпохі ў прозе Змітрака Бядулі // Літаратура і мастацтва. — 2011. — №6. — С.146—154.
22. Лойка, А. А. Гісторыя беларускай літаратуры. Дакастрычніцкій перыяд. У 2 ч. Ч. 2: Падруч. Для філал. Фак. ВНУ. — 2-е выд., дапрац. І дап. — Мн.: Выш. Шк., 1984. — 480 с.
23. Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя: У 4 т. Т. 1 / Нац. Акад. навук Беларусі. Ін-т літаратуры імя Я. Купалы ; рэдкал.: У. В. Гніламёдаў [і інш.] — Мн.: Беларуская навука, 1999. — 583 с.
24. Творчасць Змітрака Бядулі [Электронны ресурс]. — Рэжым доступу: https://karotkizmest.by. — Дата доступу: 19.05.2021.
25. Лашкевіч, В. А. Змітрок Бядуля — дзецям. — Мінск : «Універсітэцкае», 1986. — 110 с.
26. Змiтpoк Бядyля. Язэп Кpyшынcкi [Электронны рэсурс]. — Рэжым доступу: https://karotkizmest.by. — Дата доступу: 10.05.2021.
27. Вучэбна-метадычны комплекс па вучэбнай дысцыпліне дзіцячая літаратура [Электронный ресурс]. — Режим доступа: https://elib.bspu.by. — Дата доступа: 24.03.2021.
28. Науковий потенціал дослідника: філологічні та методичні пошуки: зб. наукових праць викладачів і студентів [випуск 9] / відп. редактор В. А. Каліш. — Суми : ФОП Цьома С.П., 2021. — С. 281— 286.
29. Диккенс, Ч. Приключения Оливера Твиста. – М.: Астрель, 2011. — С. 38.
30. Векторы иновационного развития: сб. ст. / Материалы I Международной научно-практической конференции ; редкол.: В. А. Климук [и др.] — Баранавичи : БарГу, 2020. — С. 179—180.
31. Бабук, А. В. Концепция мира героев Ч. Диккенса в свете художественного приема «мир глазами ребенка» / А. В. Бабук // Веснік Брэсцкага ўніверсітета. Сер. 3. Філалогія. Педагогіка. Психалогія. — 2013 — № 1. — 147 с.
32. Цвейг, А. Диккенс Текст. / А. Цвейг // Тайна Чарльза Диккенса [Текст]. М.: Книжная палата, 1990. — С. 243—263.
33. Диккенсъ, какъ педагогъ [Электронны рэсурс]. — Рэжым доступу: http://az.lib.ru/. —Дата доступу: 25.05.21
34. Черкасова, Т. Типология детского характера в творчестве Чарльза Диккенса : диссертация... канд. филол. н. — Нижний Новгород, 2007 — 226 с.
35. Диккенс, Ч. Домби и сын. / Ч. Диккенс. — Азбука, 2018. — 1024 с.
36. Белая, А. І. Людзі адной зямлі: Тыпалогія і паэтыка характараў у беларускай прозе першай трэці ХХ стагоддзя / А. І. Белая. — Баранавічы: Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт, 2010. — 410 с.
37. Барсток, М. М., Гурэвіч Э. С., Яфімава М. Б., і інш. Беларуская дзіцячая літаратура. Вучэб. дапам. для філал. фак. і фак. педагогікі і методыкі пачатковага навучання / Пад рэд. М. Б. Яфімавай, М. М. Барсток. — Мн.: Вышэйшая школа, 1980. — 350 с.
38. Белая, А. Вывучэнне творчасці Змітрака Бядулі ў Х классе / А. Белая // Беларус. мова і літ. — 2009. — № 5. — С. 3—8.
39. Бядуля, З. Апавяданні / З. Бядуля // [уст. арт.:І. Кудраўцаў]. — Мн. : Нар. асвета, 1973. — 160 с.
40. Хьелл, Л. Теории личности / Л. Хьелл, Д. Зиглер. — 2-е изд. — СПб. : Питер. — 2005. — 607 с.
41. Бядуля, З. Выбраныя творы / З. Бядуля; Уклад., прадм., камент. У. Казберука. — Мінск : Белкнігазбор, 2006. — 496 с.
42. Бядуля, З. Апавяданні. Аповесці / Змітрок Бядуля. Аповесці / Янка Маўр ; уклад. І камент. А. І. Шамякінай ; навук. рэд. С. Л. Гаранін. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2016. — 830 с.