РЭФЕРАТ 3
УВОДЗІНЫ 4
ГЛАВА 1 ПАНЯЦЦЕ ЭКФРАСІСА І ФАКТАРЫ ЯГО МАСТАЦКАЙ ПРЫСУТНАСЦІ Ў ТВОРЧАСЦІ УЛАДЗІМРА КАРАТКЕВІЧА 6
1.1 Месца паняцця экфрасіса у сучасным навуковым тэзаўрусе 6
1.2 Шматграннасць асобы Уладзіміра Караткевіча 9
ГЛАВА 2 ТРАДЫЦЫЙНЫ ЭКФРАСІС У ТВОРЧАСЦІ УЛАДЗІМІРА КАРАТКЕВІЧА 15
2.1 Творы экфрастычнага тыпу ў паэзіі Уладзіміра Караткевіча 15
2.2 Мастацтва як элемент мадэлі свету ў прозе Уладзіміра Караткевіча 28
2.2.1 Экфрасіс як дыялог паэта з мастаком у рамане Уладзіміра Караткевіча «Нельга забыць» 28
2.2.2 Экфрастычныя імпульсы у рамане Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім» 36
ЗАКЛЮЧЭННЕ 44
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ 46
ДАДАТКІ 51
Праведзенае даследаванне дазволіла зрабіць наступныя агульныя вывады:
1. Экфрасіс — гэта адна з форм збліжэння, узаемападтрымкі мастацтваў у пераходныя перыяды развіцця грамадства, што робіць яго актуальным у наш час. Рубеж ХХ—ХХІ стст. звузіў ідэю духоўнага дыялогу з творам мастацтва да абмену інфармацыяй. Працэс так званай кампрэсіі культуры адбіўся і ў сучасных экфрастычных тэкстах, абумовіўшы згортванне экфрасіса да ўзроўню экфрастычных імпульсаў або экфрастычных жэстаў.
2. Уладзімір Караткевіч быў розным як асоба, індывідуальнасць. Ён быў надзелены не толькі пісьменніцкім талентам. Праведзенае даследаванне даказвае, што пра Уладзіміра Караткевіча можна гаварыць як пра мастака, акцёра, спевака, заўзятага аматара кіно, тэатра і іншых відаў мастацтва. Менавіта творчая шматграннасць склала аснову экфрастычных імпульсаў у літаратурнай творчасці славутага пісьменніка.
3. Дзякуючы праведзенаму даследаванню, у паэтычнай спадчыне Уладзіміра Караткевіча можна вылучыць творы экфрастычнага тыпу, заснаваныя на гісторыі жывапіснага мастацтва («Прарок Геронім Босх», «Трызненне мужыцкага Брэйгеля», «Глухі геній», », «Грубае і ласкавае»), звязаныя з музыкай («Раманс пра караля, што пакінуў трон»), скульптурай («Безгаловая Венера»), архітэктурай («Цар-гармата», «Плошча Маякоўскага»). Дастаткова шырокае выкарыстанне розных відаў мастацтва абумоўлена імкненнем пісьменніка па-новаму асэнсаваць многія складаныя і супярэчлівыя праблемы сучаснай яму рэчаіснасці, глыбей перадаць духоўнае жыццё чалавека, узбагаціць вобразна-выяўленчыя сродкі, пашырыць ідэйна-тэматычны і жанрава-стылёвы дыяпазон літаратуры. Аднак можна заўважыць, што працэс кампрэсіі культуры сёння адбіваецца ў экфрастычных тэкстах, у прыватнасці, у творчасці Уладзіміра Караткевіча. У творах пісьменнікам амаль не сустракаюцца разгорнутыя апісанні твораў жывапісу, звужаецца кола імёнаў мастакоў, згадваюцца толькі знакавыя дэталі мастацкага свету, адкрытага тым ці іншым жывапісцам, або найбольш вядомыя яго карціны. Пісьменнік адмаўляецца ад дыталёвай інтэрпрэтацыі карціны ў паэзіі, аднак пры дапамозе такой рэмінісцэнцыі «запускаецца» праца чытацкага ўяўлення.
4. Экфрасіс у рамане Уладзіміра Караткевіча «Нельга забыць» адыгрывае важную як элемент і мастацкай формы, і зместу ў іх непарыўным адзінстве. У рамане можна знайсці прыклады экфрасіса розных тыпаў, пераважна жывапіснага. Гэта або апісанне твораў мастацтва, або згадкі пра іх (творы Рафаэля, Паўля Клее). Асаблівая ўвага нададзена творчай постаці мастака Рэ́мбранта Ха́рменсзана ван Рэйна, да яго жыцця і творчасці Уладзімір Караткевіч апелюе ў шэрагу эпізодаў, ствараючы такім чынам скразны матыў. Увядзенне ў кантэкст рамана гісторыі напісання карціны «Даная», спробы інтэрпрэтацыі героем карціны «Начны дазор», роздуму над палатном «Выхад у Гефсіманскі сад» адсылаюць чытача да прасторы культуры, ствараюць эфект міжчасавага дыялогу беларускага паэта і празаіка з мастаком-жывапісцам мінулага па тых праблемах, якія заўжда хвалююць чалавека.
5. У рамане «Каласы пад сярпом тваім» Уладзімір Караткевіч звяртаецца да традыцыйныга экфрасіса, які не толькі дапамагае пашырыць культурную асвету чытача, а і ўтварае рознаскіраваны дыялог пра каштоўнасці. Ключавым экфрастычным аб’ектам выступае ў рамане фрэска італьянскага мастака Андрэа Мантэньі «Хлопчык з канём», якая утварае лейтматыў твора, які вынікае з ідэі паказу жыцця-гармоніі — ідэі ўдасканалення і абнаўлення рэчаіснасці. Пісьменнік ухваляе вечны рух наперад — і прыроды, і чалавечай гісторыі, і думак, і мараў. Выкарыстанне карціны беларуска-польскага жывапісца А́дама Шэ́меша «Хаты» і карціны ананімнага аўтара «Бітва пад Оршай» паглябляе філасофскае асэнсаванне жыцця, а таксама іх можна разглядаць як адну з цаглінак у падмурку гісторыка-патрыятычнай свядомасці героя. Такім чынам, дзякуючы звароту да агульнавядомых шэдэўраў мастацтва, Уладзімір Караткевіч змог глыбей перадаць унутраны стан і духоўны свет чалавека, узбагаціць вобразна-выяўленчыя сродкі прозы, пашырыць ідэйна-тэматычны і жанрава-стылёвы дыяпазон беларускай літаратуры.
1. Автухович, Т. Экфрастические импульсы в современной русской, белорусской и польской поэзии / Т. Автухович // Мовазнаўства. Літаратуразнаўства. Фалькларыстыка: XVI Міжнар. з’езд славістаў (Бялград, 19—27 жніўня 2018 г.) : дакл. беларус. дэлегацыі / Нац. акад. навук Беларусі, Беларускі камітэт славістаў. — Мінск : Беларуская навука, 2018. — 419 с.
2. Нуждзіна, Т. С. Рэпрэзентація У. Караткевічам помнікаў сусветнай культуры ў рамане «Нельга забыць» / Т. С. Нуждзіна // Русская и белорусская литературы на рубеже XX—XXI вв.: сборник научных статей. В 2 ч. Ч. 1 / под ред. С. Я. Гончаровой-Грабовской. — Минск: РИВШ, 2010. — 261—265 с.
3. Дзічкоўская, Н. Паэтыка экфрасіса ў аповесці «Лабірынты» Вацлава Ластоўскага / Н. Дзічкоўская // Роднае слова. — 2011. — №5. — 98 с.
4. Мущенко, Е. Г. Путь к новому роману на рубеже ХІХ-ХХ веков : монография / Е.Г. Мущенко. — Воронеж : изд. — полиграф. Центр Воронежского гос. ун-та, 2008. — 192 с.
5. Ekphrasis [Электронный ресурс]. — Режим доступа : http://en.m.wikipedia.org. — Дата доступа: 23.10.2018.
6. Sager, L.M. Writing and Filming the Painting. Ekphrasis in Literature and Film / L.M. Sager. — Amsterdam; N.Y., 2008. — 243 p.
7. Гомер [Электронный ресурс]. — Режим доступа : https://rustih.ru — Дата доступа: 23.10.2020.
8. Аристотель [Электронный ресурс]. — Режим доступа : https://iknigi.net — Дата доступа: 03.01.2021.
9. Левоходова, К. Экфрасис — это описание произведения изобразительного искусства или архитектуры в литературном тексте: примеры. [Электронный ресурс]. — Режим доступа: http://fb.ru/article/350761/ekfrasis. — Дата доступа: 23.10.2018.
10. Бовсунівська, Т. В. Модіфікації роману-екфрасису в сучасній літературі / Бовсунівська Т. В. // Мова і культура. — 2012. — Т. 6, № 15. — 261 с.
11. Персанальнаму энцыклапедычнаму даведніку Караткевіча — быць! [Электронны рэсурс]. — Рэжым доступу: http://mininform.gov.by. — Дата доступу: 03.03.2021.
12. Мальдзіс, А. І. Жыццё і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча: Партрэт пісьменніка і чалавека : літаратуразнаўчае эсэ / Адам Мальдзіс. — Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2010. — 208 с.
13. Амельчанка, М. Кароль духоўнасці // Уладзімір Караткевіч і яго творчасць у еўрапейскім культурным кантэксце : навук. зб. / Рэдкал.: А. Мальдіс (гал. рэд.) і інш. — Мінск : Беларус. Кнігазбор, 2000. — 272 с.
14. Караткевіч, У. С. Збор твораў у 25 т. Т. 13. З жыццяпісу. Адказы на пытанні. Эсэ-партрэты. Эсэ-артыкулы. Эсэ-фельетоны / Уладзімір Караткевіч / гал. рэд. А. Верабей — Мінск : Маст. літ., 2014. — 494 с.
15. Рубінчык, В. Катлеты & Мухі [Электронны рэсурс]. — Рэжым доступу: https://web.archive.org. — Дата доступу: 30.11.2019.
16. Улaдзiмip Кapaткeвiч [Электронны рэсурс]. — Рэжым доступу: https://karotkizmest.by. — Дата доступу: 30.11.2019.
17. Грушэцкі, А. Душа і сэрца Беларусі / А. Грушэцкі // Настаўніцкая газета. — 2014. — 29 ліпеня. — 12 с.
18. Верабей, А. Абуджаная памяць: Нарыс жыцця і творчасці У. Караткевіча / А. Верабей. — Мінск.: Маст. літ., 1997. — 256 с.
19. Губская, В. Адам Глобус: «Караткевіч не ваяваў — вакол яго і за яго заўсёды ваявалі цёткі» [Электронны рэсурс]. — Рэжым доступу: https://bolshoi.by. — Дата доступу: 19.11.2019.
20. Уладзімір Караткевіч. Быў. Ёсць. Буду! : успаміны, інтэрв’ю, эсэ / уклад. Г. Шаблінскай. — Мінск. : Маст. Літ., 2005. — 518 с.
21. Глобус, А. [Электронны рэсурс]. — Рэжым доступу: https://bolshoi.by — Дата доступу: 11.03.2021.
22. Караткевіч, У. Калі змаўкаюць зязюлі / У. Караткевіч // Дзеяслоў. — 2020. — № 5. — 203-211 с.
23. Верабей, А. Жывая повязь часоў: Нарыс творчасці Уладзіміра Караткевіча / А. Верабей. — Мінск.: Навука і тэхніка, 1985. — 119 с.
24. Платонава, Н. И. / Искусство: Энциклопедия / Н. И. Платонава — Москва.: ЗАО «РОСМЭН-ПРЕСС», 2007. — 143 с.
25. Караткевіч, У. Збор твораў: У 8 Т. Т. 1. Вершы, паэмы / У. Караткевіч — Мінск: Маст. літ., 1987. — 431 с.
26. Літвінава, Ю. Сатыра і гумар у паэзіі Уладзіміра Караткевіча / Ю. Літвінава // Роднае слова. — 2006. — № 12. — 18 с.
27. Пітэр Брэйгель Старэйшы [Электронны ресурс]. — Рэжым доступу : https://be.wikipedia.org. — Дата доступа: 23.10.2019.
28. Быкаў, В. Праўдай адзінай / В. Быкаў — Мінск. — 1984. — 131 с.
29. Франсиско Гойя [Электронный ресурс]. — Режим доступа : https://24smi.org. — Дата доступа: 04.12.2019.
30. Караткевіч, У. С. Быў. Ёсць. Буду : кніга паэзіі / У. С. Караткевіч ; прадм. Р. Барадуліна. — Мінск : Маст. літ., 1997. — 157 с
31. Покров на Нерли: простота или великолепие? [Электронный ресурс]. — Режим доступа : https://zen.yandex.ru. — Дата доступа: 07.12.2019.
32. Караткевіч, У. С. Збор твораў у 25 т. Т. 6. Леаніды не вернуцца да Зямлі : раман амаль што сентыментальны / Уладзімір Караткевіч / гал. рэд. А. Верабей — Мінск : Маст. літ., 2014. — 462 с.
33. Марціновіч, Д. Рэканструкцыя адносін. Уладзімір Караткевіч і Ніна Молева / Д. Марціновіч // Літаратура і мастацтва. — 2011. — № 6. — 12 с.
34. Цар-гармата [Электронный ресурс]. — Режим доступа : http://en.m.wikipedia.org. — Дата доступа: 01.01.2021.
35. Быков, Д. Л. 13-й апостол. Маяковский: Трагедия-буфф в шести действиях // Москва: «Молодая гвардия». — 2016. — 832 с
36. «Страсти по Афродите»: 200 лет со дня обнаружения Венеры Милосской [Электронный ресурс]. — Режим доступа : https://glagol.press/blog. — Дата доступа: 07.09.2020.
37. Шестакович, В. Заглавие текста в художественном произведении: определение, типы, функции / Шестакович В. С. // Образование и наука в России и зарубежном. — 2018. — № 3 — 37-41 с.
38. Багі Алімпа [Электронны рэсурс]. — Рэжым доступу: https:shkola.of.by. — Дата доступу: 03.09.2020.
39. Караткевіч У. Збор твораў: У 25 т. Т. 2. Паэзія / Уладзімір Караткевіч — Мінск: Маст. літ., 2012. — 397 с.
40. Борев, Ю. Б. Эстетика / Ю. Б. Борев. — 3-е изд. — Минск : Политиздат, 1981. — 399 с.
41. Кавалёва Р. М, В. В. Прыемка, Т. А. Марозава. Фальклорная практыка: метадычныя рэкамендацыі і праграма-апытальнік для студэнтаў 1 курса філалагічнага факультэта па спец. 1-21 05 01 «Беларуская філалогія», 1- 21 05 02 «Руская філалаогія», 1-21 05 04 «Славянская філалогія». — Мінск : 2008. — 125 с.
42. Гаспаров, М. Л. Романс / М.Л. Гаспаров // Литературная энциклопедия терминов и понятий / под ред. А.Н. Николюкина. Ин-т научн. инф. по обществ. наукам РАН. ― Москва: НПК «Интелвак», 2001. ― 1595 с.
43. Кривцун, О. А. Эстетика / О. А. Кривцун. — Мінск : Аспект Пресс, 2003. — 447 с.
44. Марціновіч, Д. Уладзімір Караткевіч і Ніна Молева. Доўгае развітанне / Д. Марціновіч // Літаратура і мастацтва. — 2011. — № 9. — 15 с.
45. Секрет Данаи [Электронны рэсурс]. — Рэжым доступу: https://topkartin.ru — Дата доступу: 20.03.2021.
46. Караткевіч У. Збор твораў: У 25 т. Т. 7. Каласы пад сярпом тваім : раман / Уладзімір Караткевіч ; рэд. тома Алесь Бельскі — Мінск: Мастацкая літаратура, 2014. — 790 с.
47. Караткевіч У. Збор твораў: У 25 т. Т. 8. Каласы пад сярпом тваім : раман ; Зброя : аповесць / Уладзімір Караткевіч ; рэд. тома Алесь Бельскі — Мінск: Мастацкая літаратура, 2015. — 926 с.